Таццяна Мікалаеўна Асташчанка (; жнівень 1974, Львоў) — украінскі ваенны ўрач. Камандуючы медыцынскімі сіламі Узброеных Сіл Украіны з 30 ліпеня 2021 года, брыгадны генерал медыцынскай службы. Першая ў гісторыі Украіны жанчына, якая камандуе родам войскаў, а таксама першая жанчына ў званні брыгаднага генерала.
Біяграфія Нарадзілася ў жніўні 1974 года ў Львове ў сям’і ваеннаслужачага.
У 1996 годзе з адзнакай скончыла фармацэўтычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1998 годзе скончыла Украінскую ваенна-медыцынскую акадэмію.
З 1998 года праходзіла ваенную медыцынскую службу на пасадах начальніцы аптэкі вайсковай часці, афіцэра ваенна-медыцынскага ўпраўлення Заходняга аператыўнага камандавання, начальніцы аддзела медыцынскага забеспячэння Цэнтральнага ваенна-медыцынскага ўпраўлення Узброеных Сіл Украіны, начальніцы аддзела ваенна-медыцынскага дэпартамента Міністэрства абароны Украіны і галоўнага ўпраўлення ваеннага супрацоўніцтва і міратворчых аперацый Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны, начальніка ўпраўлення медыцынскага забеспячэння галоўнага ваенна-медыцынскага ўпраўлення, галоўнага інспектара Галоўнай інспекцыі Міністэрства абароны Украіны.
У 2020 годзе павышала аператыўна-тактычны ўзровень адукацыі на шэрагу курсаў армій дзяржаў НАТА, а таксама скончыла курсы рэфармавання сектара абароны і бяспекі і стратэгічнага лідарства ва Універсітэце Крэнфілда (Вялікабрытанія).
30 ліпеня 2021 года была прызначаная камандуючым медыцынскіх сіл Узброеных Сіл УкраіныУ Збройних силах України призначили першу жінку-командувача /Укрінформ, 30.07.2021/. Таццяна Асташчанка стала першай жанчынай-камандзірам асобнага роду войскаў у гісторыі Узброеных Сіл УкраіныУ ЗСУ призначено першу жінку-командувача /DW,30.07.2021/, а таксама першай жанчынай — брыгадным генералам ЗСУ47-річна львів’янка стала першою бригадною генералкою ЗСУ, zaxid.net, 25 серпня 2021.
Спасылкі «Призначено першу жінку-командувача у Збройних Силах України», — Андрій Таран // Сайт Министерства обороны Украины, 30 июля 2021 Тетяна Остащенко стала першою жінкою-бригадним генералом ЗСУ // Радио Свобода, 25 августа 2021 Міноборони: призначено першу жінку-командувача у ЗСУ // Радио Свобода, 30 июля 2021 Командуванню Медичних сил представлено нового командувача // Армия-Информ, 3 августа 2021 Остащенко Т. М. // Е-декларація
Катэгорыя:Першыя жанчыны ў прафесіі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Катэгорыя:Генерал-маёры (Украіна)