Ігар Васілевіч Со́ўпель (нар. ) — вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктар тэхнічных навук (1992), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1980), прафесар (1994).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Гарадзец (сучасны аграгарадок, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). У 1966 годзе скончыў сярэднюю школуСоўпель Ігар Васільевіч // Людзі навукі нашага краю. Паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыў у 1971 па спецыяльнасці «Матэматыка». Працаваў у Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР. У 1978 годзе скончыў аспірантуру на кафедры матэматычнага забеспячэння аўтаматычнай сістэмы кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1979 года працуе на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1997—2002 гадахСайт кафедры інфармацыйных сістэм кіравання БДУ на пасадзе загадчыка кафедры інфармацыйных сістэм кіравання.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па стварэнні інтэлектуальных інфармацыйных сістэм, лінгвістычных баз ведаў, семантычным аналізе тэкстаў.

Сярод апублікаванага Инженерно-лингвистические принципы, методы и алгоритмы автоматической переработки текста / И. В. Совпель. — Мш.: Вышэйшая школа, 1991. — ISBN 5-339-00653-0 Лингвистические ресурсы белорусского языка и их приложения. // Інтэрнет і камп’ютэр: матэрыялы круглага стала Міжнароднага сімпозіума «Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі», Мінск, 2002. Автоматизация обработки текста / И. В. Совпель. — Минск: БГУ, 2016.

Літаратура

Спасылкі

Асабістая старонка на сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Катэгорыя:Кібернетыкі СССР Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ