Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — вайсковае пахаванне ў в. Блеўчыцы Капыльскага раёна, размешчанае ў цэнтры вёскі, на перакрыжаванні дарог Цімкавічы — Гулевічы і Блеўчыцы — Быстрыца. Пахаваны 14 воінаў і партызан. Сярод іх — воіны 54-й гвардзейскай стралковай дывізіі, 125-га і 127-га гвардзейскага артылерыйскіх палкоў, 1705-га зенітнага артылерыйскага палка і партызаны 300-й брыгады імя К. Я. Варашылава, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

У 1965 г. на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна.

Літаратура

Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:Блеўчыцы Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:Брацкія магілы Капыльскага раёна