«Купа́ла і Ко́лас. Два я́блыкі на адно́й галі́нцы» — беларускі дакументальны фільм, створаны па загадзе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «Беларускім відэацэнтрам» у 2013 годзе.
Змест Янка Купала і Якуб Колас — сучаснікі, паплечнікі, равеснікі; сваімі творамі ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова. Сапраўды народныя паэты выказалі беларускую нацыянальную самасвядомасць, народныя пачуцці, шырока раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў. Янка Купала — пераважна рамантык, Якуб Колас — рэаліст. Лірыка Янкі Купалы — лірыка прарока, прадказальніка. Лірыка Якуба Коласа — перажыванні рэальнага, пэўнага чалавека. Гістарычная заслуга Купалы і Коласа ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай з’явай. Фільм расказвае, што звязвала народных паэтаў Беларусі і што іх раз’ядноўвала.
Здымачная група сцэнарый — Сяргей Лук’янчыкаў рэжысёр — Сяргей Лук’янчыкаў
Зноскі
Спасылкі
Купала і Колас. Два яблыкі на адной галінцы Купала і Колас. Два яблыкі на адной галінцы
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове