«Мсціўцы: Эра Альтрона» () — амерыканскі супергеройскі фантастычны фільм 2015 года аб прыгодах аднайменнай каманды супергерояў коміксаў кампаніі Marvel Comics. З’яўляецца 11-й па ліку карцінай ў кінематаграфічным сусвеце Marvel.

Фільм быў анансаваны ў траўні 2012 года, пасля паспяховага выхаду «Мсціўцаў». У сіквел вярнулі Джоса Уідана, рэжысёра першай часткі, пасля чаго прызначылі дату выхаду. Да красавіка 2013 года Уідан завяршыў распрацоўку сцэнарыя, а ў чэрвені, з адабрэння Роберта Даўні-малодшага, пачаўся кастынг. Другая здымачная група пачала здымкі ў лютым 2014 года ў Паўночнай Афрыцы, а асноўныя здымкі праходзілі ў перыяд з сакавіка па жнівень 2014 года. Упершыню фільм быў зняты на Shepperton Studios у Сурэі, дадатковыя здымкі прайшлі ў Італіі, Паўднёвай Карэі, Бангладэш, Нью-Ёрку і пейзажах вакол Англіі.

Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 23 красавіка 2015 года.

Сюжэт Чалавецтва на мяжы знішчэння. Гэтым разам людзям пагражае Альтрон — штучны інтэлект, раней створаны для таго, каб абараняць Зямлю ад любых пагроз. Аднак галоўнай пагрозай ён палічыў чалавецтва. Міжнародная арганізацыя Ш.Ч.Ы.Т. распалася, і зараз мір не здольны адолець такога магутнага ворага, таму людзі ізноў звяртаюцца за дапамогай да Найвялікшых Герояў Зямлі — Мсціўцаў. Аднак Альтрон занадта моцны, і ёсць вялікая верагоднасць, што нават ім не атрымаецца спыніць пачатак Эры Альтрона, дзе няма месца для людзей.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы ЗША 2015 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дэні Эльфман Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Браян Тайлер