«Танец пад шыбеніцай», «Сарока на шыбеніцы» () — карціна фламандскага мастака Пітэра Брэйгеля, напісаная ў 1568 годзе.

Сюжэт Паказаная падзея надзвычай празаічная — танцуюць трое сялян. Так можна было б лічыць на самай справе, каб не адна дэталь. Вясёлая сцэна адбываецца ля шыбеніцы. Менавіта яна і з’яўляецца галоўнай «гераіняй» карціны. Маленькія фігуркі людзей, прыгожы пейзаж у такім спалучэнні выглядаюць ненатуральнымі, неабароненымі, нетрывалымі. Грамадзянская пазіцыя мастака дакладна адчуваецца ў гэтай рабоце. Брэйгель паказвае, магчыма, сапраўдную сцэну, якую можна было назіраць паўсюдна ў тагачасных Нідэрландах, і разам з тым алегорыю-роздум, заклік да розуму і цвярозасці людзей, няздольных адэкватна ўспрымаць рэчаіснасць.

Літаратура Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. — ISBN 978-985-01-0894-4

Катэгорыя:Карціны Пітэра Брэйгеля Старэйшага