Арол-вужаед, або крачун, або змеяед, або змяіны арол (Circaetus gallicus або Circaetus ferox) — драпежная птушка з сямейства атраду .
Апісанне
Агульная даўжыня — 67-72 см, размах крылаў 160—190 см, даўжыня крыла 52-60 см. Саміцы буйнейшыя за самцоў, але пафарбаваныя аднолькава з імі. Афарбоўка спіннога боку птушкі — шэра-бурая, маладыя птушкі па афарбоўцы падобныя да дарослыхПтицы Казахстана — Обыкновенный змееяд (Circaetus gallicus) Клуб исследователей русских пернатых хищников .
Пашырэнне
Засяляюць зону мяшаных лясоў і лесастэп. Гняздуюць у Паўночна-Заходняй Афрыцы, у Паўднёвай і збольшага ў Цэнтральнай Еўропе, на Каўказе (за выключэннем стэпавых Перадкаўказзя і ), у Малой Азіі, на Блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сібіры, у паўночнай частцы Манголіі, на поўдні да Пакістана і Індыі.
Біятопы ў паўночнай частцы арэала — вялікія па плошчы старыя і вільготныя лясы паблізу балот і лугоў. На поўдні — сонечныя, сухія, скалістыя і пясчаныя тэрыторыі з лясамі, лесапаркамі, сухімі кустамі (напрыклад, маквісам). У гарах — да 1600—2000 м. Узімку — падножжы гор, паўпустыні, саванны і нават сельскагаспадарчыя тэрыторыі.
Асаблівасці біялогіі
Адна з самых пужлівых і недаверлівых да чалавека птушак-драпежнікаў. Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя зімуюць у паўночна-ўсходніх і цэнтральна-заходніх раёнах Афрыкі і ў Паўднёвай Азіі (галоўным чынам на Індыйскім субкантыненце).
Харчаванне
Арол-вужаед выкормлівае птушанят у асноўным змеямі, хоць дарослыя птушкі часта сілкуюцца і іншымі паўзунамі, земнаводнымі, дробнымі звярамі і палявымі птушкамі. Стэнафагія рэзка звужае арэал гнездавання гэтага віду.
Гнездаванне
Арол-вужаед вельмі скрытны, асцярожны, маўклівы. Для гнездавання абірае аддаленыя ад чалавека ўчасткі лесу з палянамі і балотамі, зручнымі для паляванняГалушин, В. М. Хищные птицы леса. М., 1990. .
Гняздо высока на дрэвах, звычайна ў сярэдняй частцы кроны ў развілцы галін, на вышыні 3-7 м над зямлёй (у выключных выпадках да 25 м), толькі выпадкова на скалах або зямлі. Пабудавана з некалькіх слаёў плоска складзеных галін, часта прасвечвае знізу. Высцілка адсутнічае, але па краях гнязда ляжаць свежыя галінкі розных памераў. Пабудаваныя гнёзды птушкі могуць выкарыстоўваць на працягу некалькіх гадоў. Часам займае гнёзды іншых птушак.
У кладцы звычайна адно белае яйка (у выключных выпадках да 2 яек, але ў другім яйку эмбрыён заўсёды гіне, бо яго наседжванне спыняецца пасля з’яўлення птушаняці з першага яйка). Наседжваюць яйкі каля 40 дзён абое бацькоў. На крыло птушаняты становяцца на 70-80-ы дзень жыцця.
Ахова
Ахоўваецца Канвенцыяй па міжнародным гандлі выміраючымі відамі дзікай фаўны і флоры (CITES) (Дадатак II), Бонскай (Дадатак II) і Бернскай (Дадатак II) канвенцыямі.
Як вельмі рэдкі, знікаючы від птушак, занесены ў Чырвоныя кнігі БеларусіКрасная книга Беларуси , РасііПтицы Челябинской области, занесенные в Красную книгу РСФСР|Красная Книга Челябинской области , Украіны і Балгарыі.
Ва Украіне ахоўваецца ў Палескім, Ровенскім, Крымскім прыродных запаведніках, Карпацкім біясферным запаведніку, Дзяснянска-Старагуцкім нацыянальным прыродным парку.
У культуры
У філатэліі
Выява арла-вужаеда была выкарыстана на паштовых марках Грузіі і Таджыкістана. Пошта Азербайджана выпусціла паштовы блок.
Літаратура
Арол-вужаед // Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X И. В. Карякин. Змееяд (Circaetus gallicus) // Пернатые хищники Уральского региона. Соколообразные (Falconiformes) и Совообразные (Strigiformes). Пермь: Центр полевых исследований Союза охраны животных Урала / Социально-экологический союз, 1998. — 483 с. Г. П. Дементьев. Змееяд (Circaetus gallicus) // Птицы Советского Союза, т. 1. — М.: Сов. наука, 1951. Галушин, В. М. Хищные птицы леса. М., 1990.
Стригунов В. І. Змієїд // Червона книга України. Тваринний світ. — К., 1994. Фауна України. Т. 5. Птахи. Вип. 2. Хижі птахи. — К.: Наук. думка, 1977. — 322 с.
Спасылкі
Арол-вужаед у Чырвонай кнізе Беларусі Арол-вужаед на сайце ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Стаття про змієїда у ЧКУ (1994) Сайт, прысвечаны арлу-вужаеду Змієїд в Червоній книзі України
Катэгорыя:Ястрабіныя Катэгорыя:Птушкі Еўразіі Катэгорыя:Птушкі Афрыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1788 годзе