Аздзя́цічы (, ) — аграгарадок у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мётчанскага сельсавета. Ператвораная ў аграгарадок.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Аздзяціцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Аздзяцічы знаходзяцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Барысава. З'яўляюцца адным з буйнейшых паселішчаў пасля Барысава.
за 1 км ад вёскі, на высокім карэнным беразе р. Бярэзіна, знаходзіцца гарадзішча і 2 могільнікі.
Гл. таксама Мулішча
Спасылкі
Катэгорыя:Мётчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Барысаўскага раёна