Васіль Радзівонавіч Тара́сенка (, Пётркаў Трыбунальскі, цяпер Лодзінскае ваяводства, Польшча — ) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1947).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут у 1922 годзе, у 1926 годзе — Смаленскі ўніверсітэт. У 1929—1941 гадах супрацоўнік Магілёўскага гістарычнага музея, выкладчык Магілёўскага педагагічнага інстытута. З 1944 года навуковы супрацоўнік, у 1963—1966 гадах загадчык сектара археалогіі Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага педагагічнага інстытута.
Навуковая дзейнасць Даследаваў помнікі жалезнага і каменнага вякоў на тэрыторыі Магілёўскай і Смаленскай абласцей. Першы пачаў вывучаць старажытны Мінск, дзе адкрыў драўляную гарадскую забудову, вулічныя маставыя з бярвёнаў XI—XIII стагоддзяў, фундамент храма XII стагоддзя (гл. Мінскі храм). Выявіў шмат розных вырабаў гарадскіх рамеснікаў, у тым ліку залаты бранзалет са змяінымі галовамі. Вёў раскопкі ў Магілёве, Полацку, Ваўкавыску. Разам з А. М. Ляўданскім даследаваў у 1928—1930 гадах Пелагееўскае гарадзішча ў Магілёве.
Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя Мінска» (1967), «Гісторыя Беларуская ССР» (т.1, 1972), «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч.2, 1972) і інш.
Зноскі
Літаратура
Древняя история Могилёва и окрестностей в памятниках археологии // Копытин, В. Ф. Археологические памятники Могилёва и окрестностей / В. Ф. Копытин. — Могилёв, 1993. — С. 6—24.
Спасылкі Алег Дзьячкоў Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка // Наша слова
Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Археолагі Беларусі