Дом па вуліцы Леніна, 10 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.
Пабудаваны на рубяжы XIX—XX стагоддзяў з цэглы.
Архітэктура Аднапавярховы жылы будынак у плане блізкі да квадрата. Папярочнай сцяной падзелены па 2 палавіны. Двухсхільны мансардавы дах мае тарцовыя фігурныя шчыты. Галоўны і дваровы фасады сіметрычнай кампазіцыі з 3 лучковымі вокнамі і дзвярамі. Пры ўваходзе — лесвіца на мансарду.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск)