Дом па Савецкай вуліцы, 6 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, на рагу з вуліцай Міцкевіча. Пабудаваны ў 1928 г.
Архітэктура
Пабудаваны ў стылі канструктывізму з цэглы. Яго двухпавярховы аб’ём мае выцягнуты прамавугольны галоўны фасад, на якім вылучаецца плоскі ўваходны рызаліт з атыкавым завяршэннем і вертыкальнай стужкай зашклёнай лесвічнай клеткі. Шырокія аконныя праёмы аб’яднаны доўгімі балконамі і завяршальным магутным парапетам. Мае калідорную планіроўку з 2 міжпаверхавымі лесвіцамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Савецкая вуліца (Пінск) Катэгорыя:вуліца Міцкевіча (Пінск) Катэгорыя:1928 год у Заходняй Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Пінска ў стылі канструктывізм