Ігар Сяргеевіч Засімовіч () — беларускі скульптар.

Біяграфія Нарадзіўся 18 чэрвеня 1966 года ў Мінску.

Скончыў у 1986 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1994 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў. У 1994 годзе стажыраваўся ў Бад-Гандэрсгайме (Германія).

3 1989 года — удзельнік мастацкіх выставак. У 1996 годзе — камісар пленэру па скульптуры «Размова з камянямі» (Мінск). У 2006 годзе — камісар пленэру па гарадской скульптуры ў камені «Мінск-2006».

Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 2006 года«ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года.

Жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць Працуе ў манументальна-дэкаратыўнай, станковай і паркавай скульптуры. Матэрыял — камень, бронза, граніт.

Сярод твораў: кампазіцыі «Змяя» (Мінск), «Арфа» (Астравец Гродзенскай вобласці), «Выкраданне Еўропы» (Вільня), фантаны ў гарадах Козмін Велікапольскі і Кратошын (Польшча), помнік у гонар з’яўлення абраза Маці Божай Мінскай у Мінску (2015, у сааўтарстве з Дзмітрыем Аганавым і архітэктарам Сяргеем Багласавым), крыж у гонар першага згадвання Азярычына.

Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Траццякоўскай галерэі (Масква), у прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптары XXI стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары-манументалісты