Слуцкі краязнаўчы музей — музей у горадзе Слуцку, які прысвечаны гісторыі і культуры Слуцка і Слуцкага раёна.Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. Маючы ў фондзе больш за 27 тысяч экспанатаў, колькасць якіх штогод узрастае, музей ладзіць каля 40 стацыянарных і перасоўных выставак і больш за 700 экскурсій у год.
Апісанне
Музей мае два філіялы: музей этнаграфіі і мастацкую галерэю. Асноўнай тэматыкай музею этнаграфіі з'яўляюцца быт і заняткі сялян Слуцкага павета ў XIX — пачатку XX стагоддзя.
У 2008 годзе музей святкаваў сваё 55-годдзе.
Будынак
Слуцкі краязнаўчы музей размешчаны ў будынку былога дваранскага сходу, пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў (імаверна, у 1789 ці 1798 годзе ў стылі класіцызму і меў прызначэнне панскай сядзібы. Музей знаходзіцца амаль у цэнтры гораду па вуліцы Леніна, 171.У Зборы помнікаў памылкова называецца Ленінскай
Фонды і экспазіцыі
Асноўны будынак мае 6 экспазіцыйных залаў агулай плошчай 280 м². Супрацоўнікамі музея былі сабраны такія калекцыі, як «Археалогія», «Баністыка», «Вексілалогія», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Дакументы», «Жывапіс», «Графіка», «Плакаты», «Лістоўкі, буклеты», «Нумізмаціка», «Вопратка», «Кнігі, брашуры», «Скульптура», «Шкло, фарфор», «Фалерыстыка», «Філатэлія», «Філакартыя», «Этнаграфія» і інш.
Сярод матэрыялаў дакументы пра беларускіх этнографаў і фалькларыстаў А. К. Сержпутоўскага, З. Я. Даленгу-Хадакоўскага, вайну 1812 года, паўстанне 1863—1864, рэвалюцыйны рух у канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя, Кастрычніцкую рэвалюцыю, Грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны.
У 2013 годзе на сродкі, сабраныя шляхам дабрачынных ахвяраванняў, быў набыты ўласны слуцкі пояс.
Гл. таксама Слуцкі музей этнаграфіі
Літаратура
Спасылкі
Інфармацыя пра Слуцкі краязнаўчы музей на сайце Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Збор помнікаў гісторыі і культуры. Мінская вобласць. Кніга 2
Катэгорыя:Музеі Слуцкага раёна Катэгорыя:Краязнаўчыя музеі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Слуцка Катэгорыя:Культура Слуцка Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Слуцка