Вуліца Сяргея Ясеніна — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска, цэнтральная вуліца жылога раёна Малінаўка. Даўжыня вуліцы — 4,15 кмУлица Сергея Есенина на geodzen.com .
Названа ў гонар паэта Сяргея Ясеніна.
Размяшчэнне Пачынаецца ад праспекта Дзяржынскага каля скрыжавання, утворанага праспектам Дзяржынскага і вуліцамі Ясеніна і Яна Чачота. Заканчваецца ля Слабадской вуліцы, за 140 метраў ад МКАД. Перасякае вуліцы Касманаўтаў, Громава і Рафіева, мае Т-падобныя скрыжаванні са Слабадскім праездам і вуліцы Слабадской (вуліца Слабадская пачынаецца і заканчваецца ля вуліцы Ясеніна). Да скрыжавання з вуліцай Касманаўтаў аддзяляе мікрараён Малінаўка-1 (альтэрнатыўная назва — Паўднёвы Захад-5) ад мікрараёнаў Малінаўка-9 і Малінаўка-8. Пасля перасячэння з вуліцай Касманаўтаў з’яўляецца мяжой мікрараёнаў Малінаўка-7, Малінаўка-6, Малінаўка-5, Малінаўка-4.
Будынкі і збудаванні Касцёл Святога Антонія Падуанскага Гандлёвы цэнтр «Maximus JSC Sabanikh» Дыспетчарская станцыя «Малінаўка-4» 8-я гарадская дзіцячая клінічная паліклініка8-я гарадская дзіцячая клінічная паліклініка 5-я гарадская клінічная паліклініка5-я гарадская клінічная паліклініка 25-я цэнтральная раённая паліклініка Маскоўскага раёна г. Мінска25-я цэнтральная раённая паліклініка Маскоўскага раёна г. Мінска
Грамадскі транспарт Па вуліцы пракладзеныя маршруты грамадскага транспарту (аўтобусныя, тралейбусныя, электрабусныя, маршрутнага таксі, метро).
Спасылкі
Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) Катэгорыя:Малінаўка (жылы раён)