Партызанская брыгада імя М. І. Калініна — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе атрада імя Калініна. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Рудзенскага, Мінскага, Пухавіцкага раёнаў. У сакавіку 1944 года брыгада была расфарміравана, з яе асабовага складу быў узноўлены партызанскі атрад імя М. І. Калініна Мінскай вобласці і сфарміраваны атрад імя Калініна ў Баранавіцкай вобласці. Партызаны праводзілі аперацыі на нямецкіх камунікацыях, вялі разведвальную работу ў Мінску.
Склад атрад імя Арджанікідзе; атрад імя Кірава; атрад імя Молатава.
Камандаванне Камандзір Л. І. Сарока
Камісар П. А. Сачок
Начальнік штаба А. Ф. Дубінін
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе