Цімафей Юрасаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай СДЮШАР «Дынама», гуляў за юнацкія каманды мінскага «Дынама». У ліпені 2018 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. З 2019 года пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў.

У студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач». 10 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў першым тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:1). У далейшым заставаўся другім брамнікам каманды, зрэдку з’яўляўся на полі. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Іслач».

У студзені 2023 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў.

29 сакавіка 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Азербайджана (3:1).

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Дынама 1 −0 2020 дубль Дынама ? ? 2021 дубль Дынама 0 0 2022 Д1 Іслач 4 −2 2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ 5 −2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ