Макс Гасцінгс або Хэйстінгс (, нар. 28 снежня 1945) — брытанскі гісторык, пісьменнік, журналіст.

Біяграфія Нарадзіўся 28 снежня 1945 года ў Лондане. Скончыў школу Чартэрхаус і паступіў ва Універсітэцкі каледж Оксфарда, які кінуў праз год. Працаваў журналістам у больш чым 60 краінах і 11 ваенных канфліктах. Дзесяць гадоў быў галоўным рэдактарам The Daily Telegraph (1986—1995). У 2002 годзе быў прысвечаны ў рыцары.

Навуковая дзейнасць На гістарычнай ніве займаецца даследаваннямі розных ваенных канфліктаў, як, напрыклад, Першая сусветная, Другая сусветная, Фалклендская, Карэйская і В’етнамская войны. Сярод яго прац: 1968 — (ISBN 0-575-00234-4) 1969 — (ISBN 0-575-00482-7) 1977 — (ISBN 0-575-02226-4) 1979 — (ISBN 0-7181-1603-8) 1980 — (ISBN 0-224-01826-4) 1980 — (ISBN 0-297-77565-0) 1981 — (ISBN 0-7181-2074-4) 1982 — (ISBN 0-03-057059-X) 1983 — (ISBN 0-393-01761-3) 1984 — (ISBN 0-671-46029-3) 1985 — (ISBN 0-19-214107-4) 1985 — (ISBN 0-297-78650-4) 1987 — (ISBN 0-7181-2068-X) 1989 — (ISBN 0-7181-3330-7) 1992 — (ISBN 0-316-81334-6) 1999 — (ISBN 0-333-77103-6) 2000 — (ISBN 0-333-77104-4) 2002 — (ISBN 0-333-90837-6) 2010 — (ISBN 978-0007271719) 2015 — (ISBN 978-0007503742) 2018 — 2019 — (ISBN 9780008280529)

Палітычныя погляды Час ад часу з’яўляўся прыхільнікам то кансерватыўнай, то лейбарысцкай партыі. У жніўні 2014 года, напярэдадні рэферэндуму па пытанні незалежнасці Шатландыі, выступіў супраць сепарацыі рэгіёна. У 2019 годзе застаўся незадаволены абраннем Борыса Джонсана на пасаду прэм’ер-міністра ВялікабрытанііI was Boris Johnson's boss: he is utterly unfit to be prime minister The Guardian. June 24 2019. Retrieved June 24 2019..

Сям’я Бацька Макса — Макдоналд Гасцінгс (1909—1982) быў ваенным карэспандэнтам, маці работала рэдактарам часопіса Harper’s Bazaar. Першая жонка — Патрысія Эдмандсан, на якой пісьменнік быў жанаты з 1972 года па 1994 год. Другая — Пенелопа (народжаная Левінсан). З ёй ён у шлюбе з 1999-га.

Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гісторыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Ваенныя гісторыкі