Іван Піліпавіч Ціткоў (27 жніўня 1912, сяло Слабада, Бялёўскі раён, Тульская вобласць — 23 ліпеня 1982) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Скончыў Новасібірскі будаўнічы інстытут (1939), ВПШ пры ЦК КП(б)Б (1950), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1953). З 1941 года на фронце. У чэрвені 1943 года капітан Ціткоў быў накіраваны ў нямецкі тыл. У кастрычніку 1942 — чэрвені 1944 гадоў камандаваў партызанскай брыгадай «Жалязняк». У 1945—1972 гадах на партыйнай і гаспадарчай рабоце.
Яго імем названа вуліца ў гарадскім пасёлку Бягомль.
Аўтар кнігі «Брыгада «Жалязняк».
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР