Нова-Горыцкі ўніверсітэт () — славенская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Нова-Горыца.

Гісторыя Універсітэт вырас са Школы навук аб навакольным асяроддзі, заснаванай у 1995 годзе муніцыпалітэтам Новай Горыцы і Інстытутам Ёжэфа Стэфана. Пазней у якасці заснавальнікаў далучыліся яшчэ дзве ўстановы: Даследчы цэнтр Славенскай акадэміі навук і мастацтваў і муніцыпалітэт Айдаўшчына. У сакавіку 2006 года былы Нова-Горыцкі політэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Нова-Горыцкі ўніверсітэт. Сёння ва ўніверсітэце 7 школ і 10 навукова-даследчых інстытутаў.

Структура Школа вінаградарства і вінаробства Школа (дакладных) навук Школа тэхнікі і кіравання Школа навук аб навакольным асяроддзі Школа гуманітарных навук Школа мастацтваў Школа аспірантуры

Спасылкі

Катэгорыя:Універсітэты Славеніі Катэгорыя:Нова-Горыца