Она Шымáйце (; ) ― літоўская літаратарка, бібліятэкарка, грамадская дзяячка і праведніца народаў светуVladas Žukas, Ona Šimaitė, [у:] Prisiminimų puslapiai: pažinti kultūros žmonės, t. 1, Vilnius, 2002, s. 350..

Біяграфія Нарадзілася 6 студзеня 1894 года ў Акмянах ў беднай сям’і. У 8 гадоў разам з бацькамі паехала ў Рыгу, дзе скончыла пачатковую і сярэднюю школу. З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася ў РасіюOna Šimaitė — gyvenimą paskyrusi kitų gėriui, Bernardinai.lt, 10 lipca 2018, https://www.bernardinai.lt/2018-07-11-ona-simaite-gyvenima-paskyrusi-kitu-geriui/.

У 1914—1919 гадах вывучала педагогіку ў Маскоўскім універсітэце. Слухала лекцыі на юрыдычным факультэце. Працавала выхавальніцай для беспрытульных дзяцей у розных навучальных установах.

У маладосці была набожнай каталічкай, але ў выніку рэвалюцыі ў Расіі яна згубіла веру ― надалей вызначалася як атэістка і анархісткаŽydus iš Vilniaus geto gelbėjusi Ona Šimaitė: tylioji didvyrė anarchistės širdimi, 15min.lt, https://www.15min.lt/media-pasakojimai/ona-simaite-516.

У 1922 годзе вярнулася ў Літву. Жыла ў Каўнасе. У 1922—1924 гадах працавала настаўніцай у яўрэйскай пачатковай школе. У 1924 годзе пачала вывучаць гуманітарныя навукі ў Каўнаскім універсітэце. Сябравала з літаратарамі левых поглядаў, у т.л. з Казісам БорутамRimantas Stankevičius, «Vardas, tapęs legenda», Lietuvos gyventojų genocido ir rezistencijos tyrimo centras, 2004-03-15, http://www.genocid.lt/Leidyba/15/ATMINTIS.htm.

У 1922—1937 гадах з невялікімі перапынкамі працавала перакладчыцай у пасольстве СССР у Каўнасе.

У 1940 годзе пераехала ў Вільню. Займалася каталагізацыяй кніг, была загадніцай аддзела старадрукаў.

Была членам Таварыства бібліятэкараў Літвы.

Замуж не выйшла і дзяцей не мела. Размаўляла на літоўскай, польскай, рускай, французскай, нямецкай мовах і крыху на ідышVladas Žukas, Prisiminimų puslapiai: pažinti Kultūros žmonės, vol. 1: Ona Šimaitė, Vilnius, 2002, p. 350—382..

Пасля вайны тры гады правяла ў Ізраілі, астатні час — у Францыі, дзе працавала бібліятэкаркай. Памерла каля Парыжа ў доме састарэлых. Яе магілы няма, бо сваё цела ахвяравала навуцы«La bibliothécaire lituanienne Ona Simaite amenait de la nourriture aux Juifs dans le Ghetto de Vilno, elle aida à cacher de nombreux… | Encyclopédie multimédia de la Shoah», encyclopedia.ushmm.org,https://encyclopedia.ushmm.org/content/fr/photo/lithuanian-rescuer-ona-simaite.

Праведніца народаў свету З пачаткам нямецкай акупацыі, калі ў Вільні было створана гета, стала дапамагаць яўрэям, пранікаючы ўнутр, каб нібыта забраць у студэнтаў пазычаныя ў бібліятэцы кнігі. Прыгэтым яна праносіла ў гета ежу і малагабарытную зброю, а адтуль падкрадня выносіла і ратавала дзяцей і гістарычныя дакументы. Падпольніца знаходзіла людзей, якія былі гатовыя падрабляць дакументы для тых, хто збіраўся ўцякаць з гета і забяспечвала іх сувязь са знешнім светам як кур’ерка. Свой дом Она таксама выкарыстоўвала як часовы прытулак для яўрэяў.

У красавіку 1944 года была арыштавана гестапа. Яе катавалі і збіраліся пакараць смерцю, але пасля выплаты рэктарам універсітэту выкупу яе перавезлі ў Дахаў, адкуль затым перавезлі ў іншы канцлагер на тэрыторыі Францыі. З гэтага лагера Она Шымайце была вызвалена войскамі саюзнікаў.

15 сакавіка 1966 года Ізраільскі інстытут Яд ва-Шэм прызнаў Ону Шымайце праведніцай народаў свету і высадзіў у яе гонар дрэва.

Літаратурная спадчына У 1940–1941 гадах друкавалася ў «Głos Wileński».

Пасля вайны займалася перакладамі кніг, пісала рэцэнзіі, артыкулы, лісты, вяла дзённікі. Пісала ўспаміны пра літоўскіх пісьменнікаў, апісвала ліставанне з жыхарамі Віленскага гета, рыхтавала публікацыі пра літоўцаў і яўрэяў часоў нямецкай акупацыі. Яна дапамагала ў зборы матэрыялаў для зборніка паэзіі Юргіса Балтрушайціса «Poezja». За мяжой яна збірала матэрыялы і адпраўляла іх у Літву для бібліяграфіі Мікалоюса ЧурлёнісаKazys Kęputis Šimas, Ona Šimaitė - Pasaulio tautų teisuolė, Vilnius, 2006..

Пра Віленскае гета яна пісала ў яўрэйскай прэсе Францыі, Ізраіля, ЗША, Аргенціны і ПАР. У 1953–1969 гадах яна мела шэраг сустрэч з яўрэямі, якія перажылі Халакост, запісвала іх успаміны.

У Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы М. Мажвідаса, Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук, бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта, Літоўскім архіве літаратуры і мастацтва і Дзяржаўным яўрэйскім музеі Гаона ў Вільні захоўваюцца яе лісты і дзённікі.

Катэгорыя:Нарадзіліся 6 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1894 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Акмянскім раёне Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:публіцысты Літвы Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Віленскае гета Катэгорыя:Вязні канцлагера Дахау Катэгорыя:Памерлі 17 студзеня Катэгорыя:Памерлі ў 1970 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Францыі