Камары (Комары) — беларускі шляхецкі род уласнага герба «Камар». Адна з галін роду карысталася ў Вялікім Княстве Літоўскім прозвішчам Камары-Забажынскія. Род вядомы з канца XV стагоддзя, калі яго родапачынальнік Камар у 1481 годзе ўзяў у трыманне Рэчыцкае стараства. У XVI—XVII стагоддзях валодалі маёнткам Жодзішкі Ашмянскага павета, у XVII стагоддзі — маёнткам Нішча Браслаўскага павета.
Найбольшыя вядомыя Крыштоф Камар (? — ?), каралеўскі ротмістр. Геранім Камар (? — пасля 1678), падстолі (1648), падсудак, суддзя земскі аршанскі (1667). Ежы Камар (? — ?), староста буцянскі, войскі вендэнскі, ротмістр каралеўскі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шляхецкія роды