Марыя Васількаўна (не пазней 1131 — пасля 1194) — полацкая княжна.

Дачка полацкага князя Васількі Святаславіча, праўнучка Усяслава Брачыславіча. У 1143 годзе выдана замуж за Святаслава Усеваладавіча, з 1180 года вялікага князя кіеўскага. З летапісаў вядома толькі як Васількаўна або жонка Святаслава, імя Марыя згадана ў Любецкім сінодыку. Марыя мела вялікі ўплыў на мужа, так, у 1180 годзе толькі па яе і княжацкага ўлюбёнца Качкара радзе Святаслаў задумаў паход супраць смаленскіх князёў Давыда і Рурыка Расціславічаў. Перажыла мужа, памерлага ў 1194 годзе.

Паводле Аляксандра Салаўёва, з Марыяй звязана вялікая ўвага аўтара «Слова пра паход Ігараў» да полацкай гісторыіСоловьёв А. В. Политический кругозор… С. 83, такой думкі таксама трымаўся Леанід Махнавец. Махнавец лічыць Марыю адным з інфарматараў аўтара «Слова…», у творы між іншага згаданы невядомыя крыніцам браты Марыі — Усевалад і Ізяслаў Васількавічы, а таксама звесткі пра гібель апошнягаМахновец Л. Е. Про автора… С. 118.. Георгій Сумарокаў наогул лічыць Марыю аўтарам «Слова…»Сумаруков Г. В., Серегина Н. С. Полоцкая княжна….

Крыніцы

Літаратура Ипат. лет. Стб. 313, 614, 680; Татищев В. Н. История Российская. М.; Л., 1964. Т.3. С. 122—123; Соловьев А. В. Политический кругозор автора «Слова о полку Игореве» // ИЗ. 1948. № 25. с. 71—103. С. 83—84; Сумаруков Г. В., Серегина Н. С. Полоцкая княжна Мария Васильковна — автор «Слова о полку Игореве»: исследования тайнописи / вст. ст. Л. Ф. Данько, А. И. Судника. — Полоцк: А. И. Судник, 2008. — 53 с.: ил. — (Наследие Полоцкой земли; вып. 6). ISBN 978-985-6650-53-9; Махновец Л. Е. Про автора «Слова о полку Ігоревім». Київ, 1989. С. 28—29, 75—76, 115—118, 123.

Катэгорыя:Князёўны Русі Катэгорыя:Ізяславічы Полацкія Катэгорыя:Жонкі рускіх князёў