43-і вузел сувязі ВМФ Расіі «Вілейка» (радыёстанцыя «Антэй») — вузел сувязі, які забяспечвае сувязь на звышдоўгіх хвалях Галоўнага штаба ВМФ Расіі з атамнымі падводнымі лодкамі, што вядуць баявое дзяжурства ў раёнах Атлантычнага, Індыйскага і часткова Ціхага акіянаў. Таксама праводзіць радыётэхнічную разведку і радыёэлектронную барацьбу. Размешчаны ў Беларусі, у 10 км ад горада Вілейка ў Мінскай вобласці. Аснашчаная перадатчыкам магутнасцю 1000 кВт.

Уведзеная ў эксплуатацыю 22 студзеня 1964 года. Плошча 650 га. На аб’екце служаць 350 афіцэраў і мічманаў ВМФ Расіі, а таксама вольнанаёмныя грамадзяне Беларусі, якія ажыццяўляюць ваенізаваную ахову.

Спасылкі http://www.redstar.ru/2008/05/14_05/2_02.html

Катэгорыя:Вілейскі раён Катэгорыя:Ваенныя базы на тэрыторыі Беларусі Катэгорыя:Сувязь з падводнымі лодкамі Катэгорыя:Радыёстанцыі (тэхніка) Катэгорыя:Радыёмачты Катэгорыя:Радыёстанцыі паводле алфавіту Катэгорыя:Вымярэнне часу Катэгорыя:Расійская ваенная прысутнасць за мяжой Катэгорыя:Будынкі і збудаванні, пабудаваныя ў 1964 годзе ў Беларусі Катэгорыя:Ваенна-марскія падраздзяленні Расіі