Жамойцкая харугва () — геральдычны сцяг паспалітага рушэння Жамойцкага староства Вялікага княства Літоўскага.

Апісанне Белае палотнішча з дзвюма косамі, на пярэднім баку мае выяву Пагоні — герба Вялікага княства Літоўскага на чырвонай тарчы, на адваротным — паўсталага чорнага мядзведзя ў срэбным (белым) ашыйніку на чырвонай тарчы — герба Жамойцкага княства (староства)Žemaitijos vėliava (svarbiausia informacija) .

На харугве часоў рэчыпаспалітаўска-маскоўскай вайны 1609—1618 гадоў, вакол выяў гербаў, прамавугольнікам напісана імя і тытул караля Жыгімонта Вазы — .

Гісторыя Для яўнага адрознення ад каронных і пазначэння належнасці ваяводстваў да Вялікага княства Літоўскага, Статутам 1566 года было вызначана, што ўсе ваяводскія харугвы на пярэднім баку маюць выяву вялікакняжацкага герба «Пагоні»Дубенецкий Н. Витебский герб: культурный фетиш или напоминание (geraldika.ru). Аляксандр Гваньіні паведамляе, што ў ваяводства на белым сцягу з дзвюма косамі звычайна выяўлены герб Вялікага княства Літоўскага Пагоня на чырвоным шчыцеАляксандр Гваньіні Апісанне Еўрапейскай Сарматыі, 1570-яФлаги этнокультурных регионов Литвы (vexillographia.ru). Марцін Бельскі сваёй «Хронікі польскай» (1597)Марцін Бельскі (), 1597 і Барталамей Папроцкі ў сваёй кнізе (1584)Барталамей Папроцкі , 1584 паведамляюць, што на адным баку харугвы выяўлена Пагоня, на другім — паўсталы чорны мядзведзь у белым ашыйніку, у чырвонай тарчы, як сімвал сваёй зямлі. Аналагічнае апісанне сцяга ў XVIII стагоддзі паўтарыў Каспар НясецкіŽemaitijos vėliava (svarbiausia informacija) .

Узнікненне герба Жамойцкага княства (староства) звязваюць са старажытным паданнем, што арыстакратычныя сям’я Урсінаў (ад  — мядзведзь або мядзведжы) перасялілася з Італіі ў ЛітвуИсторические области Литвы (heraldicum.ru).

На аснове сцяга староства ў 1994 годзе () створаны сцяг гістарычнага рэгіёну Жамойць — белае палотнішча з дзвюма касіцамі, якое мае вузкую чырвоную аблямоўку і поўны герб Жамойці.

Спасылкі Atrėbutika (Атрыбутыка Жамойці)

Катэгорыя:Жамойцкае княства Катэгорыя:Харугвы ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага