Пенджаб () — штат на паўночным захадзе Індыі, на граніцы з Пакістанам. Займае 15-е месца сярод штатаў па плошчы (50 362 км²) і 15-е па насельніцтву (24,2 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Чандыгарх, які кіруецца непасрэдна ўрадам Індыі як Саюзная тэрыторыя, бо ён з'яўляецца адначасова і адміністрацыйным цэнтрам штата Хар’яна. Найбуйнейшы горад — Горад Лудхіяна.

Геаграфія

Большая частка тэрыторыі штата раўнінная, з мноствам рэк. Паўднёва-ўсходняя частка паўпустынная.

Эканоміка left|thumb|Пенджабскі селянінЭканамічна развіты штат, з высокім (па індыйскіх мерках) узроўнем жыцця. Штат мае набольш развітую інфраструктуру ў краіне, з 1974 усе вёскі штата электрыфікаваныя і падключаны да нацыянальнай электрасістэмы. Урадлівыя глебы дазваляюць атрымліваць вялікія ўраджаі зерневых, Пенджаб лічыцца «жытніцай Індыі»: тут атрымліваюць 20 % індыйскай пшаніцы, 14 % бавоўны і 9 % рысу. Прамысловасць штату вырабляе машыны і механізмы, навуковае абсталяванне, электратэхніку, тэкстыль, угнаенні, спартыўныя тавары. Развіты турызм.

Насельніцтва 61 % насельніцтва штата — сікхі, 37 % — індуісты. Невялікая колькасць мусульман.

Спасылкі Урад штата

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Індыі