Рудакова — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уключаны ў склад Нацыянальнага парку «Нарачанскі»О внесении изменений в постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 25 сентября 1996 г. № 631 и прекращении функционирования некоторых республиканских заказников .

Біялагічны заказнік «Рудакова» знаходзіцца паміж азёрамі Мядзел і Рудакова, на землях, якія не выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчых мэтах калгасу «Ленінскі шлях» і Навамядзельскага лясніцтва. Агульная плошча заказніка складае 369 га (3,69 км²).

Тэрыторыя, якую займае заказнік, — тыповы ўчастак поўдня Беларускага Паазер'я. Таксама тэрыторыя размяшчэння заказніка з'яўляецца найбольш узвышанай часткай Свянцянскіх градаў на тэрыторыях, прылеглых да возера Нарач. У межах заказніка сканцэнтравана валікая колькасць рэдкіх відаў і відаў, якія знікаюць. Сярод іх: , , , , , , , , , , , , і іншыя.

Усяго на тэрыторыі заказніка выяўлены 14 рэдкіх відаў і відаў, якія знікаюць.

Катэгорыя:Былыя біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Мядзельскага раёна