Мікалаеўская царква — колішні праваслаўны храм у Пінску, які размяшчаўся на праваслаўнай частцы могілак па вуліцы Спакойнай.

Гісторыя Пабудавана ў 1823 годзе з дрэва, перабудавана ў 20 ст. на сродкі вернікаў. Была прыпісана да Свята-Фёдараўскай царквы.

Царква была ўнесена ў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (1984). Царква не збераглася, засталіся дзве калоны ганка.

З царквы паходзіць абраз Маці Божай Адзігітрыі (першая палова XVII ст.), які захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Архітэктура

Царква — помнік архітэктуры з рысамі класіцызму. Асноўны зруб, аднолькавы па шырыні з бабінцам, пераходзіць у пяцігранную апсіду. Зрубы накрыты агульным дахам. Над бабінцам ўзвышаецца чацверыковая званіца з галоўкай. Фасады ўпрыгожаны пілястрамі. Пры ўваходзе — ганак з 2 калонамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1823 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў XX стагоддзі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Пінска Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Пінска Катэгорыя:Старыя могілкі (Пінск) Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая