Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ (КВАКВ) — адна з найстарэйшых ваенна-навучальных устаноў Узброеных Сіл СССР.
У розныя гады вучылішча рыхтавала спецыялістаў розных воінскіх спецыяльнасцяў.
Гісторыя Адкрыта 7 снежня 1918 года ў Арзамасе як курсы чырвоных камандзіраў пры штабе Усходняга фронту.
24 ліпеня 1919 года курсы перафармаваны ў ваенную школу Усходняга фронту.
Падчас грамадзянскай вайны курсы і школа неаднаразова перадыслакаваліся па меры наступлення Чырвонай Арміі.
З 1921 года ваенная школа дыслакавалася ў Кіеве. У 1924 годзе рэарганізавана ў Кіеўскую аб’яднаную школу камандзіраў РСЧА імя С. С. Каменева.
У 1936 годзе Кіеўская аб’яднаная ваенная школа рэарганізавана ў 2-ю Кіеўскую артылерыйскую школу (з 1937 года — 2-е Кіеўскае артылерыйскае вучылішча).
У ліпені 1941 года вучылішча перадыслакавана ў Саратаўскую вобласць у пасёлак Сакаловы.
На падставе загаду НКА СССР № 035 з 01.02.1943 года 2-е Кіеўскае артылерыйскае вучылішча дывізіённай артылерыі рэарганізавана ў 2-е Кіеўскае вучылішча самаходнай артылерыі.
25 снежня 1943 года за выдатныя поспехі ў падрыхтоўцы афіцэраў вучылішча ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга і прысвоена імя Міхаіла Васільевіча Фрунзэ.
З 31.05.1947 года — Кіеўскае Чырванасцяжнае аб’яднанае вучылішча самаходнай артылерыі імя М. В. Фрунзэ.
З 7.08.1958 года называлася як Кіеўскае танкавае вучылішча імя М. В. Фрунзэ, з 1.09.1961 года — Кіеўскае камандна-тэхнічнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ, з 1 жніўня 1965 года — Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ.
22 лютага 1968 годзе «за вялікія заслугі ў падрыхтоўцы афіцэрскіх кадраў для ВС СССР і ў сувязі з 50-годдзем СА і ВМФ» Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР № 2404-УП вучылішча ўзнагароджана другім ордэнам Чырвонага Сцяга (№ 337952).
З 1968 года стала базавай навучальнай установай Савецкіх Узброеных Сіл па падрыхтоўцы афіцэраў падраздзяленняў вайсковай разведкі.
За час свайго існавання вучылішча падрыхтавала і выпусціла 7490 афіцэраў, сярод іх скончылі вучылішча з залатым медалём — 123 чалавекі, з дыпломам з адзнакай — 1236 чалавек.
Пастановай Кабінета Міністраў Украіны № 490, ад 19.08.1992 года, вучылішча ліквідавана. Тры курсы курсантаў пераведзены ў Адэскі інстытут Сухапутных войскаў.
Начальнікі вучылішча Міхаіл Сцяпанавіч Маціясевіч (02.1922—04.1924) Ян Янавіч Лацыс (1924—1927) Павел Яфімавіч Княгніцкі (05.01.1927—1928) Мікалай Філіпавіч Арцёменка (05.09.1928—05.12.1930) Георгій Андрэевіч Бурычэнкаў (06.12.1930—02.03.1935) Сямён Асіпавіч Белы (03.03.1935—12.1936) Росман І. (01.1937—18.10.1938) Аляксей Паўлавіч Гундарын (19.10.1938—1944) генерал-лейтэнант танкавых войскаў Іван Іванавіч Пятроў (1947—1959) генерал-маёр танкавых войскаў Сяргей Міхайлавіч Якаўлеў (05.1960—02.1962) генерал-маёр артылерыі Якаў Іванавіч Мухачоў (12.09.1961—05.10.1966) генерал-лейтэнант Іван Іванавіч Краўчанка (05.10.1966—04.02.1970) генерал-маёр Тамаш Лук’яновіч Балдуеў (04.02.1970—09.06.1972) генерал-лейтэнант Веніямін Іванавіч Ляшко (09.06.1972-18.07.1980) палкоўнік Анатоль Іванавіч Меліхаў (ч.в.а. начальніка вучылішча 19.07.1980—07.04.1981? 20.09.1982—28.12.1982) генерал-маёр Віктар Паўлавіч Сідараў (07.04.1981—20.09.1982) генерал-маёр Іван Макаравіч Лімарэнка (28.12.1982—05.08.1987) генерал-маёр Валерый Анатольевіч Шчукін (05.08.1987—25.08.1992)
Вядомыя выпускнікі
Героі Савецкага Саюза Валерый Іванавіч Грынчак, 1978 год выпуску. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 лютага 1985 года. Аляксандр Іванавіч Стоўба, 1979 год выпуску. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага і інтэрнацыянальнага доўгу. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 лістапада 1990 года. Алег Пятровіч Анішчук, 1982 год выпуску. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага і інтэрнацыянальнага доўгу. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 мая 1988 года.
Героі Расіі Глеб Барысавіч Юрчанка, 1981 год выпуску. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні спецыяльнага задання. Указ Прэзідэнта РФ ад 20 сакавіка 1995 года. Ілля Анатольевіч Касьянаў, 1982 год выпуску. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні спецыяльнага задання. Указ Прэзідэнта РФ ад 15 мая 1995 года. Ігар Адольфавіч Баталаў, 1988 год выпуску. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры ліквідацыі незаконных узброеных фарміраванняў у Паўночна-Каўказскім рэгіёне. Указ Прэзідэнта РФ ад 15 мая 1995 года. Вадзім Іванавіч Панькоў, 1990 год выпуску. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў контртэрарыстычнай аперацыі на Паўночным Каўказе. Указ Прэзідэнта РФ ад 4 жніўня 2001 года. Дзмітрый Анатольевіч Сафін, праходзіў навучанне ў 1989—1992 гадах. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў контртэрарыстычнай аперацыі на Паўночным Каўказе. Указ Прэзідэнта РФ ад 4 жніўня 2001 года. Валерый Аляксандравіч Скараходаў — камандзір штурмавой групы 22-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі — Паўночна-Каўказская ваенная акруга), старшы лейтэнант. Нарадзіўся 16 верасня 1972 годзе ў горадзе Ялец Ліпецкай вобласці. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні спецыяльнага задання, Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 15 мая 1996 года старэйшаму лейтэнанту Скороходову Валерыю Аляксандравічу прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі. Пасля ўдзельнічаў у міратворчай аперацыі расійскіх войскаў у былой Югаславіі (1999).
Героі Украіны Сяргей Васільевіч Бандарчук, 1993 год выпуску. За выдатныя асабістыя заслугі перад украінскай дзяржавай у развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, павышэнне міжнароднага аўтарытэту Украіны, шматгадовую плённую працу.
Спасылкі Сайт выпускников КВОКУ им. Фрунзе История училища 1918—1992 годы
Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева Катэгорыя:Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы СССР