«Batushka» () — польскі блэк-метал-гурт, заснаваны ў 2015 годзе. Ёсць праектам Кшыштафа Драбікоўскага (). Удзельнікамі канцэртных выступаў таксама былі Барталамей Крысюк, Яцэк Лазараў, Артур Грасман. Тэматыка лірыкі твораў і стылістыка гурта ёсць сатанінскай інверсіяй праваслаўнага веравызнання.

Гісторыя Гурт у лістападзе 2015 года апублікаваў сінгл пад назвай Yekteníya VII, які прасоўваў будучы альбом. 4 снежня 2015 года дэбютаваў іх альбом пад назвай Litourgiya, які атрымаў прызнанне сярод крытыкаў і прыхільнікаў. Пасля прэм’еры альбома група пачала канцэртны тур па Украіне. Планаваліся таксама канцэрты ў Расіі і Беларусі, але яны былі скасаваны ўладамі. У 2016 годзе разам з гуртам Behemoth і Bölzer гурт адправіўся ў канцэртны тур Польшчай пад назвай «Rzeczpospolita Niewierna».

У 2017 годзе выступілі на фестывалях Wacken Open Air і Brutal Assault. У 2019 годзе ўзнікла спрэчка паміж удзельнікамі гурта Бартламеем Крысюком і Кшыштафам Драбікоўскім за правы на назву. 6 чэрвеня 2019 года Бартламей Крысюк апублікаваў пастанову Апеляцыйнага суда ў Беластоку ў справе аб правах на выданне кружэлак і канцэрты пад назвай Batushka. У 2024 годзе суд прызнаў, што менавіта Кшыштаф Драбікоўскі мае правы на назву Batushka, а гурт Бартламея Крысюка з 2024 года пачаў выкарыстоўваць назву Patriarkh.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Litourgiya / Литоургиiа (2015) Panihida / Панихида (2019)

Сінглы

Yekteníya VII / Ектения VII (2015) Pesn' 1 / Песнь 1 (2019)

Зноскі

Катэгорыя:Блэк-метал-гурты Польшчы Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2015 годзе