Ашока Вялікі (, , «[народжаны] без болю») — валадар імперыі Маур’яў з 273 да н. э. — 232 да н.э. Пасля рада ваенных поспехаў Ашока падпарадкаваў сабе значную частку Паўднёвай Азіі ад сучаснага Афганістана да Бенгаліі і далей на поўдзень да Майсура. Ашока вядомы распаўсюджаннем будызму, з часоў яго валадарання засталося шмат гістарычных помнікаў.

Паходжанне, дзяцінства Ашока быў унукам Чандрагупты і сынам Біндусары. Мацерай Ашокі была Субхадрангі, дачка беднага браміна па імені Чампаканагар. Па легендзе, бацька аддаў яе ў гарэм, таму што атрымаў прадказанне, што сын яго дачкі стане вялікім кіраўніком. Статус Ашокі ў гарэме быў вельмі нізкі, у яго было шмат братоў ад больш знатных жонак цара, і яшчэ старэйшы брат ад той жа маці.

У дзяцінстве Ашока быў вельмі жывым і жвавым дзіцем, і зладзіць з ім было вельмі цяжка. Адзінае да чаго ў яго ляжала сэрца, — гэта паляванне, неўзабаве ён стаў адмысловым паляўнічым. Ашока не быў прыгожы, але ні адзін прынц не пераўзыходзіў яго ў доблесці, адвазе, годнасці, любові да прыгод і майстэрстве кіравання. Таму Ашоку любілі і паважалі ўсе чыноўнікі і просты люд. Біндусара заўважыў яго здольнасці да кіравання, і хоць Ашока быў яшчэ малады, прызначыў яго намеснікам Аванці.

Прыход да ўлады Прыбыўшы ў Уджайн, сталіцу Аванці, Ашока паказаў сябе выдатным кіраўніком. Ён ажаніўся з Шак’я Кумар — дачкою багатага гандляра, якая нарадзіла яму двух дзяцей, якіх звалі Махендра і Сангхамітра.

Грамадзяне Таксілы паўсталі супраць праўлення Магадхі. Старэйшы сын Біндусары Сусіма не быў здольны супакоіць народ. Тады Біндусара паслаў Ашоку падавіць паўстанне. Хоць Ашока і не меў дастатковых сіл, але ўсё ж смела падышоў да горада і аблажыў яго, і горад быў узяты. Грамадзяне Таксілы не сталі процістаяць Ашоку, а наладзілі яму вялікі прыём.

Паўстанне ў Таксіле паказала няздольнасць Сусімы кіраваць краінай. На нарадзе дарадцаў стала ясна, што калі Сусіма стане царом, то ў імперыі не будзе справядлівасці, з-за чаго дзяржава будзе калаціцца ад паўстанняў і прыйдзе ў заняпад. Таму яны паведамілі Ашоку, што ягоны бацька пры смерці, і каб ён спяшаўся да ложа бацькі.

Імператар Біндусара памёр у 272 годзе да н. э. Ашока, які прыбыў у Паталіпутру з Уджайна па просьбе Радхагупты, кіраўніка ўрада, быў каранаваны як цар Магадхі пасля смерці свайго бацькі.

Аб далейшых падзеях крыніцы прыводзяць супярэчлівую інфармацыю. Магчыма, Сусіма даведаўся пра смерць бацькі і зразумеў, што Ашока мог быць каранаваны як цар. Але ён быў забіты пры спробе захапіць горад. Цэйлонскія хронікі паведамляюць, што гэта саперніцтва працягвалася і пасля таго, як Ашока захапіў магадхаўскі прастол. У выніку афіцыйная каранацыя Ашокі адбылася толькі праз чатыры гады пасля захопу ім ўлады. У пяты дзень трэцяга месяца Джустамас 268 году да н. э. адбылася каранацыя Ашокі.

Як кажуць легенды, Ашока забіў усіх сваіх братоў дзеля ўмацавання ўлады над імперыяй, хаця, з другога боку, няма ніякіх гістарычных сведчанняў для пацвярджэння гэтых звестак. У надпісах на камені, зробленых па ягоным распараджэнні, браты Ашокі ўпамінаюцца з любоўю.

Калінга thumb|Стэла с чакраварцінам Праз восем гадоў пасля ўзыходу на трон Ашока абвясціў вайну дзяржаве Калінга (Адыша). У сваім эдыкце Ашока паведамляе, што ў час вайны было ўзята ў палон 150 тыс. і забіта звыш 100 тыс. чалавек. Далучэнне Калінгі, важнай у стратэгічных і гандлёвых адносінах вобласці, спрыяла ўзмацненню імперыі.

Калінга аказала Ашоку ўпартае супраціўленне. Гэтая вобласць уваходзіла ў імперыю Нанда, а затым ёй удалося дабіцца незалежнасці. У спецыяльным эдыкце, прысвечаным заваяванню Калінгі, Ашока сам прызнаваў, што суровыя меры пакарання ўжываліся і да простага народу, і да знаці, якая таксама не захацела змірыцца з уладай Маурыяў. Ашоку нават давялося прымаць асаблівыя меры, каб разрадзіць абстаноўку ў заваяванай вобласці. Калінзе была даравана пэўная самастойнасць, але імператар асабіста правяраў дзейнасць мясцовых чыноўнікаў, сочачы, па ягоных уласных словах, за тым, «каб не было беспрычыннага зняволення ў турму гарадскіх жыхароў і беспрычыннага прычынення пакут».

Традыцыя лічыць, што, убачыўшы мноства трупаў, прычыненыя пакуты і разбурэнні, Ашока адчуў моцнае раскаянне, што прывяло яго да прыняцця будызму і ўмацавання веры.

… Дэванампія Піядасі праз восем гадоў пасля ўзыходжання на прастол заваяваў Калінгу. Сто пяцьдзясят тысяч было выгнана, сто тысяч было забіта, і яшчэ мноства памерла. Пасля таго, як Калінга была заваявана, Дэванампія адчуў моцную цягу да Дхармы, адчуў прыхільнасць да Дхармы і настаўленняў у ёй. Цяпер жа Дэванампія глыбока смуткуе аб пакарэнні Калінгі.

Унутраная палітыка Ашока забараніў ахвярапрынашэнні. Выкарыстанне прымусовых работ таксама было скасавана. Быў складзены спіс ахоўных жывёл, было забаронена паляванне дзеля задавальнення і бязмэтнае выпальванне лясоў. Была наладжана вытворчасць і экспарт медыцынскай сыравіны з мэтай ужывання не толькі для медыцынскых патрэб, але і ў ветэрынарыі, а таксама створана сетка адпаведных медыцынскіх устаноў. Перад забавамі ранейшых кіраўнікоў Ашока аддаваў перавагу паломніцтвам, раздачы падарункаў і сустрэчам з простымі людзмі.

Па ўсёй імперыі Ашока пачаў будаўніцтва аб’ектаў сацыяльнага прызначэння. Была створана сетка ўніверсітэтаў, бясплатных гасцініц, каналаў, ірыгацыйных сістэм і інш. Была таксама абноўлена і агульнаіндыйская сістэма дарог. Але самай вялікай сваёй заслугай Ашока лічыў дзейнасць, накіраваную на выпраўленне нораваў, якую ён разгарнуў сярод падданых.

… Уздоўж дарог я пасадзіў баньян, каб ён даваў цень, і заклаў мангавыя гаі. Праз кожныя восем кросаў зрабіў калодзежы і гасцініцы, і ў розных месцах водныя рэзервуары для людзей і звяроў. Але гэта толькі дробныя дасягненні. Падобныя даброты рабілі і ранейшыя цары. Я ж зрабіў гэта для таго, каб людзі трымаліся Дхармы.

… Дхарма прымнажалася двума сродкамі: дзякуючы заснаваным на Дхарме загадам, і дзякуючы перакананню. З гэтых двух, загады даюць мала, тады як перакананне дае многа. Грунтуючыся на Дхарме, я загадаў абараняць жывёл, і многае іншае. Але іменна дзякуючы перакананню ў народзе ўзрасла Дхарма не забіваць жывых істот і не шкодзіць ім.

Ашока нават стварыў нешта падобнае інстытуту праваабаронцаў. Для гэтага ён пашырыў склад вярхоўных дзяржаўных чыноўнікаў (махаматр), дадаўшы да іх «махаматр дхармы». Іх абавязкамі былі настаўленні ў практыцы дхармы, а таксама клопат аб падтрыманні справядлівасці ва ўсіх кутках імперыі. У тым ліку і інспекцыя турмаў:

… Яны сочаць за належным утрыманнем зняволеных і іх вызваленнем, і калі Махаматры лічаць: «Гэтаму неабходна ўтрымліваць сям’ю», «Гэтага абгаварылі», «Гэты стары», то яны сочаць, каб такіх зняволеных вызвалілі.

Пашырэнне граніц імперыі Маурыяў

Імперыя Маурыяў уключала велізарную тэрыторыю. У рамках адзінага дзяржаўнага ўтварэння былі аб’яднаны народы і плямёны, якія былі рознымі ў этнічных, лінгвістычных і культурных адносінах і прытрымліваліся розных рэлігійных вераванняў, традыцый, звычаяў. Мяркуючы па надпісах Ашокі, а таксама «Артхашастры», к гэтаму перыяду ўжо склаліся ўяўленні аб значнай па тэрыторыі дзяржаве на чале з «кіраўніком зямлі, улада якога распаўсюджвалася на вялізныя вобласці — ад паўднёвага акіяна да вяршынь Гімалаяў». Аўтарамі палітычных трактатаў ужо падрабязна распрацоўвалася вучэнне аб межах дзяржавы, яго ўзаемаадносінах з блізкімі і далёкімі суседзямі.

Для вызначэння граніц імперыі Маурыяў пры Ашоку асноўнымі матэрыяламі з’яўляюцца эдыкты імператара. Некаторыя звесткі захаваліся і ў паведамленнях антычных аўтараў аб перыядзе Чандрагупты. Пэўную каштоўнасць уяўляюць звесткі кітайскіх падарожнікаў, асабліва ў тым выпадку, калі яны пацвярджаюцца эпіграфічнымі ці археалагічнымі матэрыяламі.

У эдыктах Ашокі некалькі разоў упамінаюцца іоны і камбоджы як народы, якія жывуць на захадзе краіны. Пад іонамі разумеліся грэкі, паселішчы якіх знаходзіліся ў Арахосіі. Для грэчаскага насельніцтва і прызначаліся версіі эдыктаў на грэчаскай мове. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ёны перыяду Ашокі былі нашчадкамі тых грэчаскіх пасяленцаў, якія тут асталяваліся яшчэ пры Аляксандры Македонскім.

Эдыкт Ашокі быў знойдзены і ў Лампацы, каля сучаснага Джэлалабада), што пацвердзіла факт уваходжання Парапаміса ў імперыю Маурыяў (раней аб гэтым было вядома толькі з антычных крыніц, якія расказваюць аб выніках перамір’я паміж Чандрагуптай і Селеўкам).

Зыходзячы са сведчанняў позняй кашмірскай хронікі «» і дзённікаў кітайскіх пілігрымаў, можна меркаваць, што ў імперыю Ашокі ўваходзіла і частка Кашміра. Згодна з традыцыяй, пры Ашоку быў пабудаваны галоўны горад Кашміра — Шрынагар. У склад яго дзяржавы ўваходзілі таксама і некаторыя вобласці Непала. Дадзеныя эпіграфікі і пісьмовых крыніц сведчаць аб уключэнні ў імперыю тэрыторыю сучаснай Бенгаліі.

Знаходкі эдыктаў Ашокі ў Паўднёвай Індыі дапамаглі ўстанавіць паўднёвы рубеж імперыі. Умоўна яго можна правесці на поўдзень ад сучаснай акругі Чыталдруг. На поўдні імперыя межавала з дзяржавамі Чола, Кералапутра і Сат'япутра, якія ўпамінаюцца ў эдыктах як вобласці, якія неўваходзяць у склад яго дзяржавы. Аднак Маурыі падтрымлівалі з гэтымі дзяржавамі цесныя сувязі. Там будаваліся будыйскія ступы, туды пасылаліся прапаведнікі. Дыпламатычныя сувязі падтрымліваліся з многімі краінамі, у тым ліку з эліністычнымі дзяржавамі Захаду, з Цэйлонам, некаторымі краінамі Цэнтральнай Азіі і г.д.

У адным са сваіх эдыктаў Ашока, даючы настаўленні чыноўнікам, кажа:

… Людзі незаваяваных тэрыторый могуць падумаць: «Якія намеры цара адносна нас»? — Мой адзіны намер у тым, каб яны жылі без страху перада мной, маглі мне давяраць, і каб я мог даць ім шчасце, а не гора. Больш таго, яны павінны зразумець, што цар даруе тым, каму можна дараваць.

… Вы ж павінны выконваць свае абавязкі і запэўніць іх так: «Цар як бацька. Ён адчувае ў адносінах да нас тое ж, што ён адчувае ў адносінах да сябе. Мы для яго, як яго ўласныя дзеці».

Ашока падтрымліваў цесныя дыпламатычныя адносіны з многімі краінамі. У яго эдыктах упамінаецца селеўкідскі цар Антыёх II Тэас, кіраўнік Егіпта Пталамей II Філадэльф, цар Македоніі , цар Кірэны і цар Эпіра . У розныя краіны былі пасланыя маурыйскія паслы, мэтай якіх было распаўсюджванне будызму.

…З гэтага часу перамогу Дхармы лічыць Дэванампія найлепшай перамогай. І яна была здабыта ўнутры, на межах, і нават на адлегласці ў шэсцьсот ёджан, дзе кіруе грэчаскі цар Антыёх, і далей, дзе кіруюць чатыры цары, а іменна Пталамей, Антыгон, Маг і Аляксандр.

Вельмі цеснымі былі сувязі з Цэйлонам, куды Ашока накіраваў спецыяльную місію на чале са сваім сынам дзеля распаўсюджвання будызму. Цар Цэйлона ў адказ на гэта ў гонар Ашокі прыняў ягоны тытул — «мілы багам» (Дэванампія) і накіраваў сваё пасольства ў Паталіпутру.

Прыняцце будызму

З маурыйскім перыядам звязана шырокае распаўсюджванне ў Індыі будызму, які ўзнік за некалькі стагоддзяў да эпохі Маурыяў, як невялікая секта вандроўных манахаў. К III стагоддзю да н. э. будызм стаў адною з галоўных плыней у духоўным жыцці старажытнаіндыйскага грамадства. У гэты час існавала арганізаваная будыйская суполка — сангха, былі створаны асноўныя кананічныя сачыненні.

Мяркуючы па розных крыніцах, Ашока не адразу прыняў будызм. Пры двары свайго бацькі ён займаўся з навукоўцамі розных школ — артадаксальных і так званых ератычных напрамкаў. Затым Ашока наведаў будыйскую суполку, высвятліў асновы вучэння Буды і стаў упасакам, гэта значыць свецкім паслядоўнікам будызму. У эдыктах ён сам расказвае пра эвалюцыю сваіх поглядаў. Спачатку імператар не надаваў асаблівай увагі будыйскай суполцы, але затым, пасля асабістага знаёмства з жыццём будыйскіх манахаў у сталіцы, стаў актыўна падтрымліваць будыстаў і дапамагаць ім. Асаблівая цікавасць да будыйскага вучэння і яго этычных норм узмацнілася пасля вайны з Калінгай, калі спецыяльнае значэнне набыла палітыка дхармавіджаі — распаўсюджвання асноўных норм паводзін (дхармы), аднак паслядоўнікам будызму Ашока стаў яшчэ да пачатку вайны.