Глеб Вяршынін (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».
Клубная кар’ера У 2019 годзе выступаў за дубль магілёўскага «Дняпра». У студзені 2020 года падпісаў кантракт з адроджаным клубам, які заявіўся ў Другую лігуГлеб Вершинин - футболист "Днепра"!. Па выніках сезона 2020 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У першай палове 2021 года знаходзіўся ў асноўнай камандзе «Дняпра», дзе пераважна выхадзіў на замену, а ў ліпені быў пераведзены ў «Дняпро-Юні» ў Другой лізе.
Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. У першай павлое сезона 2022 гуляў пераважна за дубль магіляўчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 7 мая 2022 года ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:1), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.
У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды стаў трэніравацца з «Дняпром».
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Дняпро 25 2 2020 Д3 Дняпро 17 1 2021 (1) Д2 Дняпро 9 0 2021 (2) Д3 Дняпро-Юні 14 1 2022 (1) Д1 Дняпро 1 0 2022 (2) Д2 Орша 14 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Орша