Віктар Вацлаў Стажэ́нскі, у расійскай традыцыі Віктар Мацвеевіч Старжынскі (; , маёнтак Страбля, Падляскае ваяводства, Польшча — , паводле іншых звестак ) — беларускі грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку 1860-х гадоў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і Мацея Ігнацыя Стажэнскага і Марыі з Бавароўскіх.
Вучыўся ў езуіцкім пансіёне ў Швейцарыі і Мюнхенскім універсітэце. У 1847—1850 гадах у расійскай арміі. 3 1861 года гродзенскі губернскі маршалак шляхты. Вёў перагаворы з царскімі ўладамі наконт аўтаноміі Беларуска-Літоўскага краю, аднаўлення Віленскага ўніверсітэта.
У час паўстання 1863—1864 гадоў адзін з кіраўнікоў партыі «белых» у Беларусі і Літве. 16 сакавіка 1863 года згодна з загадам паўстанцкага ўрада падаў у адстаўку і звярнуўся з адпаведным цыркулярам да павятовых маршалкаў шляхты Гродзенскай губерні:
У той жа час Старжынскі заявіў, што дваране Літвы і Беларусі на з’ездзе ў Вільні пастанавілі процідзейнічаць паўстанню. Ён лічыў, што пры першых беспарадках сяляне апынуцца на баку ўрада і адвернуцца супраць паўстанцаў.
Да гонару павятовых правадыроў дваранства ў сакавіку 1863 года ў знак падтрымкі Старжынскага ад сваіх пасадаў адмовіліся 6 павятовых правадыроў дваранства з 9 існуючых паветаў Гродзенскай губерні.
Паводле звестак, пададзеных у кнізе падарожніка Seven Months' Residence in Russian Poland in 1863, 5 сакавіка 1863 года Віктар Стажэнскі сустракаўся з Аляксандрам Ксавер’евічам Друцкім-Любецкім у ягоным доме падчас неафіцыйнай вячэры.
У маі 1863 арыштаваны, зняволены ў Віленскую цытадэль і засуджаны да высылкі ў Сібір. Пазней пакаранне зменшана: адсядзеў паўтара года ў Бабруйскай крэпасці, потым высланы ў Варонежскую губерню.
У 1869—1875 гадах жыў у Галіцыі, потым у Пецярбургу.
Літаратура
Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246. Смирнов А. Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. — М., 1963. Macmillan and Co. Seven months' residence in Russian Poland in 1863. — London,Cambridge, 1864. — С. 13—14.
Спасылкі
Катэгорыя:Губернскія маршалкі гродзенскія Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Сасланыя Катэгорыя:Белыя (паўстанне 1863—1864 гадоў)