Хасэ Хуліян МАРЦІ́ (Марці-і-Перэс, ; , , Куба — , Дос Рыяс, Куба) — кубінскі , , , рэвалюцыянер, нацыянальны герой Кубы.
Біяграфія
За ўдзел у нацыянальна-вызвольнай барацьбе ў 1870 арыштаваны іспанскімі ўладамі і высланы ў Іспанію, дзе вывучаў філасофію, літаратуру і права ва ўніверсітэтах Мадрыда і Сарагосы. 3 1875 жыў у Мексіцы, Гватэмале, у 1879 вярнуўся на Кубу. За ўдзел у падрыхтоўцы антыіспанскага паўстання зноў высланы ў Іспанію. 3 1880 у ЗША, карэспандэнт лаціна-амерыканскіх газет. У 1892 з разрозненых эмігранцкіх груповак стварыў Кубінскую рэвалюцыйную партыю, якая адыграла галоўную ролю ў падрыхтоўцы паўстання на Кубе (пачалося 24.2.1895), заснаваў яе цэнтральны орган газету «Pátria» («Радзіма»). Выступаў за стварэнне незалежнай рэспублікі Кубы, заклікаў лаціна-амерыканскія народы аб'яднацца супраць гегеманісцкай палітыкі ЗША. У красавіку 1895 вярнуўся на Кубу, каб прыняць удзел у паўстанні, і праз месяц загінуў у баі з іспанцамі.
У кубінскай і лаціна-амерыканскай літаратуры Хасэ Марці выступіў як адзін з пачынальнікаў мадэрнізму, арыгінальны стыліст і рэфарматар іспанскай літаратурнай мовы. Аўтар прасякнутай пратэстам супраць нявольніцтва драмы ў вершах «Абдала» (1869), паэтычных зборнікаў «Ісмаелільё» (1882), «Простыя вершы» (1891), «Кветкі выгнання», «Свабодныя вершы» (абодва выд. 1913), у якіх апеў шчырыя і простыя чалавечыя пачуцці, рамана «Згубнае сяброўства» (1885), п'ес «Пралюбадзейка» (1874) і «За каханне плацяць каханнем» (1875), публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.
Гл. таксама Вайна за незалежнасць Кубы Філіпінская рэвалюцыя Іспана-амерыканская вайна
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Кубы Катэгорыя:Сацыялісты Кубы Катэгорыя:Палітыкі Кубы