Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі (, с. Чэрнін Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні — ) — беларускі этнограф і фалькларыст; педагог, пушкініст.

Біяграфія left|100 px|thumb|Герб «Юнак». Нарадзіўся ў сям'і святара праваслаўнай Свята-Георгіеўскай царквы в. Чэрнін. Дзед, як мяркуецца — Фёдар Шыманоўскі, святар Пакроўскай царквы сяла Малышэвічы Слуцкага павету Мінскай губерні. Верагодна, род Шыманоўскіх меў шляхецкае паходжанне (гербу «Юнак»), але не быў зацверджаны ў расійскім дваранстве. Магчыма, маюцца сваяцкія сувязі з вядомым юрыстам, выкладчыкам Наварасійскіга ўніверсітэта Мітрафанам Васілевічам Шыманоўскім (г. Адэса, Херсонская губерня).

Пачатковую адукацыю А. Шыманоўскі атрымаў у Чэрнінскім народным вучылішчы, затым закончыў Мазырскую гімназію. У 1874 г. закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

Працаваў выкладчыкам рускай мовы і славеснасці ў першай мужчынскай гімназіі г. Кішынёва, Бесарабская губерня (1874 — 1901). Адным з яго вучняў быў этнограф-балканіст П. Д. ДраганаўАНИКИН В. Русский язык как важный элемент гимназического образования в Бессарабии (XIX — начало ХХ в.) // Русин. 2007. № 2. С. 56—63. ISSN 1857—2685. . Стацкі саветнік (1887). Па звестках 1903, 1912 гг. абіраўся на пасаду таварыша (намесніка) дырэктара Кішынёўскага гарадскога грамадскага банкаБессарабия. Графический, исторический, статистический, экономический, этнографический, литературный и справочный сборник / Под ред. П. А. Крушевана. М., 1903. . У 1914 г. Бесарабскі дваранскі дэпутацкі сход зацвердзіў А. Шыманоўскага ў спадчынным дваранстве. Жонка: Ганна Аруцюнаўна (да шлюбу Ускат); сыны: Аляксандр, Фёдар; дачка Вольга.

Забіты бальшавікамі каля свайго дому па вул. Леоўскай у Кішынёве.

Даследчыцкая дзейнасць У час паездак на радзіму сабраў матэрыял па беларускаму фальклору і этнаграфіі і склаў зборнік «Мінская губерня і яе народная творчасць у сувязі з апісаннем народных свят і абрадаў» (песні, казкі, загадкі, прыказкі, гаспадарча-этнаграфічныя назвы і інш., 1898 г.). У зборніку выклаў і свае погляды на народную творчасць. Як адзначана ў працы, у збіранні матэрыяла дапамагалі протаіярэй Рыгор Шыманоўскі, настаўніца Чэрнінскага народнага вучылішча Пелагея Нічыпараўна Густава (малодшая сястра даследчыка) і аднавясковец Сямён Друзік. Матэрыялы зборніка выкарыстоўваюцца навукоўцамі пры вывучэнні і публікацыях беларускага фальклору.

Вывучаў кішынёўскі перыяд жыцця і творчасці А. С. Пушкіна, быў актыўным удзельнікам кампаніі па ўсталяванню помніка паэту ў Кішынёве (трэцяга пасля маскоўскага і санкт-пецярбургскага).

«А. Н. Шыманоўскі быў і застаецца для нас выдатным педагогам. Ён не саступіў з гэтай пазіцыі — кірунку педагога, калі вывучаў біяграфію і творчасць А. С. Пушкіна, калі пісаў пра яго кнігу, і яшчэ больш, калі збіраў і даследаваў беларускі фальклор…»

Творы Александр Сергеевич Пушкин: О пребывании его в Кишинёве в связи с предыдущей и последующей жизнью. Кишинёв, 1900. — 149 с.

«Гэта кніга, бадай, адзіная больш ці менш змястоўная праца з усіх, што выйшлі ў Малдавіі [аб кішынёўскім перыядзе жыцця А. С. Пушкіна]».

Минская губерния и её народное творчество в связи с описанием народных праздников и обрядов. Архив Российского географического общества. Ф. 20. Оп. 1. Ед. хр. 8.

Літаратура Скідан, В. І. Па слядах збіральніка фальклора // Полымя. 1977. № 3. Скідан, В. І. Аляксандр Шыманоўскі // Светлагорскія навіны. 1992. 14, 17 кастрычніка. Раманцоў, В.; Федзюнкова, Н. А. Н. Шыманоўскі // Светлагорскія навіны. 1993. 8 верасня. Скідан, В. І. Вучоны з вёскі Чэрнін // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 116—118. ISBN 985-01-0254-3.

Маслюкоў, Т. В.; КУЗЬМІЧ Л. П. Філолаг з вёскі Чэрнін: Аляксандр Шыманоўскі // Дняпроўскія матывы / Пад агульнай рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера. Гомель, 2009, с. 140—142. ISBN 978-985-6927-03-7.

Спасылкі

РАМАНЦОЎ В. А. Аляксандр Шыманоўскі — этнограф з Чэрніна (да 160-годдзя з дня нараджэння).

Галерэя Мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю А. Шыманоўскага.

Катэгорыя:Этнографы Расійскай імперыі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Фалькларысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мазырскай гімназіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Светлагорскім раёне