Утаракханд () — штат на поўначы Індыі, гранічыць з КНР, Непалам, а таксама са штатамі Утар-Прадэш, Хімачал-Прадэш, Хар’яна. Займае 18-е месца сярод штатаў па плошчы (53 566 км²) і 19-е па насельніцтву (8,5 млн чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтр — Дэхрадун.

Назва Утаракханд сустракаецца ў старажытных індуісцкіх рукапісах, перакладаецца з санскрыта як «паўночная краіна»: uttara (उत्तर) — поўнач, khaṇḍ (खण्ड्) — краіна ці рэгіён.

Геаграфія thumb|Нанда Дэві — другая па вышыні горная вяршыня Індыі Уключае рэгіёны Кумаон і Гархвал. 93 % плошчы штата занятае гарамі, 64 % пакрыта лесам. На тэрыторыі штата знаходзяцца вытокі Ганга і Джамны.

Эканоміка 6-мільярдны ВУП штата (2004) утвараецца ў значнай ступені за кошт сельскай гаспадаркі, а таксама турызму — рэкрэацыйнага, экстрэмальнага і рэлігійнага. Тут размешчаны шматлікія прыродаахоўныя тэрыторыі, кліматычныя курорты і месцы паломніцтваў індуістаў.

Насельніцтва Індуізм вызнае 85 % насельніцтва, іслам — 10,5 %, сікхізм — 2,5 % (2001). Насельніцтва хіндзімоўнае, значную частку складаюць непальскія народнасці.

Спасылкі Урад штата

Катэгорыя:Штаты і тэрыторыі Індыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе ў Індыі