Макар Ксенафонтавіч Шалай (17 лютага 1906, в. Цельцы, цяпер Расонскі раён, Віцебская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Мінск, БССР, СССР) — беларускі літаратурны крытык.

Біяграфія Нарадзіўся 17 лютага 1906 года ў вёсцы Цельцы. Скончыў партшколу ў Віцебску. У 1925-26 сакратар Народнага дома пры выканкаме Расонаў. Член Беларускай літаратурна-мастацкай камуны (1927-28). Друкаваўся ў часопісе «Росквіт». Працаваў у газеце «Чырвонаармейская праўда». Выступаў з рэцэнзіямі на творы П. Брoўкі, А. Александровіча, Я. Скры­гана, Г. Брэскай і інш. У 1928 паступіў у БДУ (пры дапамозе наркама асветы А. Баліцкага і П. Шукайлы). З успамінаў Я. Скры­гана:

З восені 1928 — чалец Маладняка, потым БелАППа.

Першы арышт Арыштаваны 15 сакавіка 1933 па справе «Беларускай народнай грамады». Пасля катаванняў вызвалены з дыягназам шызафрэнія. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. У сярэдзіне 1930-х г. выкладаў літаратуру ў Расонскай СШ. Быў жанаты, гадаваў дзіця.

Другі арышт і расстрэл Другі раз арыштаваны 17 лістапада 1936, верагодна, у горадзе Расоны Віцебскай вобласці. Перавезены ў Мінск. З успамінаў С. Грахоўскага:

Асуджаны 28 кастрычніка 1937 тройкай НКУС як «член антысавецкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да смяротнага пакарання з канфіскацыяй маёмасці.

Рэабілітацыя Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20 ліпеня 1957. Асабовая справа Ш. № 6742-п захоўваецца ў архіве КДБ Віцебскай вобласці.

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў Беларусі Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Расонскім раёне