«Беларусь у асобах і падзеях» — беларуская анлайн-энцыклапедыя, якая падтрымліваецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Рэсурс дазваляе аператыўна атрымліваць пэўныя звесткі пра Беларусь, не звяртаючыся да шматлікіх даведкавых і энцыклапедычных выданняў.
Змест Змяшчае інфармацыю пра: найбольш важных падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця краіны; вядомых людзях, якія зрабілі значны ўнёсак у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі; мемарыяльныя комплексы, помнікі гісторыі, культуры, прыроды; установы, арганізацыі, прадпрыемствы, прафесійныя творчыя калектывы; віды спорту, што атрымалі развіццё ў краіне; беларускія перыядычныя выданні; аб’екты, якія з’яўляюцца першымі ці ўнікальнымі (першы буквар, першая школа, першая нацыянальная опера, першая карцінка горада на карце і інш.).
Фактаграфічная інфармацыя дапоўнена біяграфічнымі і гістарычнымі даведкамі, ілюстрацыйным матэрыялам, бібліяграфічнымі звесткамі пра друкаваныя публікацыі, гіперспасылкамі на інтэрнэт-рэсурсы.
Спасылкі «Беларусь у асобах і падзеях»
Катэгорыя:Энцыклапедыі Беларусі Катэгорыя:Беларускія энцыклапедыі Катэгорыя:Нацыянальная бібліятэка Беларусі Катэгорыя:Анлайнавыя энцыклапедыі