Аляксандр Пятровіч Веліксонаў () — беларускі скульптар.

Біяграфія Нарадзіўся года ў пасёлку Доркі Журавіцкага раёна (цяпер — Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці).

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1965 годзе. Вучыўся ў А. Глебава і А. Бембеля.

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1965 года. У 1974–1988 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года.

Жыве ў Мінску.

Творчасць Працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры.

Сярод асноўных твораў: помнікі на месцы расстрэлу фашыстамі савецкіх актывістаў у в. Лішкі Бераставіцкага раёна; аднавяскоўцам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у вучэбнай гаспадарцы сельгастэхнікума ў г. Мар’іна Горка (1967); аднавяскоўцам і партызанам у в. Шайцерава Верхнядзвінскага раёна (1970); ахвярам фашызму каля г. Чэрвеня (1976); спаленай вёсцы ў в. Хутар Светлагорскага раёна (1981; усе ў сааўтарстве з архітэктарам Ю. Казаковым).

Сярод станковых кампазіцый — «Плыўчыха», «Лянок» (1967), «Сям’я бацькі Міная», «Маці-партызанка» (абедзве 1970), «Жніво» (1974), а таксама шэраг шэраг мемарыяльных дошак, дэкаратыўных рэльефаў.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя