Ла́сіца — рака ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Галбіца (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 160 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Пачынаецца каля вёскі Турчына, цячэ па заходняй частцы Полацкай нізіны праз азёры Ласіца, Крывое і Ласіца. Вусце каля вёскі Якімаўцы. У басейне ракі азёры Баравое, Сарокі, Надазерскае, Грунвальды.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы