Бяльскападляскае ваяводства () — адно з 49 ваяводстваў, якія існавалі ў 1975—1998 гадах у Польшчы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бяла Падляска. Знаходзілася на ўсходзе краіны. Гранічыла з наступнымі ваяводствамі: Беластоцкім, Седлецкім, Люблінскім, Хэлмскім, да 1991 года — з Савецкім Саюзам, а з 1991 года з незалежнай Беларуссю. У новым адміністрацыйным падзеле з 1999 года невялікая частка зямель былога ваяводства ўвайшла ў склад Мазавецкага ваяводства (на гэтай тэрыторыі быў утвораны Ласіцкі павет), большая ж частка тэрыторыі адышла да Люблінскага ваяводства.
Гарады Бяла Падляска — 59 тыс. жыхароў Мендзыжац Падляскі — 18 тыс. жыхароў Радзынь Падляскі — 17 тыс. жыхароў Парчаў — 11 тыс. жыхароў Ласіцы — 7 тыс. жыхароў Тэрэспаль — 6 тыс. жыхароў
Катэгорыя:Ваяводствы Польшчы (1975—1998) Катэгорыя:Гісторыя Люблінскага ваяводства