Джузэпэ Сантора (; 9 лістапада 1894 — 2 чэрвеня 1975) — італьянскі ваенны дзеяч. Аўтар двухтомнай кнігі L’aeronautica italiana nella seconda guerra mondiale, прысвечанай удзелу італьянскіх ВПС у Другой сусветнай вайне.
Біяграфія Нарадзіўся 9 лістапада 1894 года ў раёне Сан-Фердынанда ў Неапалі. У 1915-м быў прызваны ў армію, з прычыны ўступлення Італіі ў Першую сусветную вайну. Першапачаткова прызначаны ў 12-і артылерыйскі полк Кампаніі, а затым у корпус ВПС у якасці назіральніка. З 25 жніўня 1917 года ў складзе 26-й эскадрыллі, з 25 кастрычніка — у 32 эскадрыллі, а ў канцы вайны служыў у 2-й секцыі SVA.
Пасля заканчэння вайны перайшоў у Regia Aeronautica. У 1932 годзе стаў камандзірам 20-га крыла. Будучы прызнаным тэарэтыкам, часта праводзіў заняткі ў Ваенна-паветранай школе Фларэнцыі. Разам з Джына Д’Анджэла быў рэдактарам часопіса Le Vie dell’Aria.
У лютым 1936 года павышаны да звання генерала авіяцыйнай брыгады, а затым заняў пасаду камандуючага дывізіяй «Аквіла». Пакінуў падраздзяленне 6 ліпеня 1939-га.
1 лістапада таго ж года стаў намеснікам начальніка штаба Каралеўскіх ВПС. На гэтай пасадзе заставаўся да 1949 года. У верасні 1943-га, даведаўшыся аб падпісанні перамір’я паміж антыгітлераўскай кааліцыяй і Італіяй, перайшоў на бок новага ўрада на чале з П’етра Бадолья. Пасля прызначаны прадстаўніком італьянскіх ВПС у Цэнтры ваенных даследаванняў.
У 1957 годзе апублікаваў два тамы L’aeronautica italiana nella seconda guerra mondiale, прысвечаных удзелу італьянскіх ВПС у Другой сусветнай вайне, у якіх ён асудзіў недахопы і памылкі, дапушчаныя яго ранейшым кіраўніцтвам у перадваенны перыяд.
Памёр 2 чэрвеня 1975 года.
Літаратура Pietro Baroni, 8 settembre 1943: il tradimento, Milano, Greco & Greco, 2005. Vincenzo Lioy, L’Italia in Africa. L’opera dell’Aeronautica (1919—1937) Vol.2, Roma, Istituto Poligrafico dello Stato, 1965. Luigi Mancini (a cura di), Grande Enciclopedia Aeronautica, Milano, Edizioni Aeronautica, 1936. Ordine Militare d’Italia 1911—1964, Roma, Ufficio Storico dell’Aeronautica Militare, 1925.
Спасылкі Giuseppe Santoro — www.generals.dk
Катэгорыя:Военачальнікі Італіі Катэгорыя:Лётчыкі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Першай сусветнай вайны (Італія)