Майкл Уіглсварт (; 1631—1705) — пурытанскі багаслоў, паэт.

Англічанін паводле нараджэння, пурытанскі святар, атрымаў адукацыю ў Гарвардзе, практыкуючы ўрач. Атрымаў вядомасць як паэт у Новай Англіі каланіяльнага перыяду. Ён развівае пурытанскую тэму ў сваім творы «Дзень страшнага суда» (, 1662). Доўгае апавяданне часта распадаецца на вершы. Гэтая жахлівая папулярызацыя кальвінізму стала вядомай паэмай. Першы амерыканскі бестселер з’яўляецца ашаламляльным адлюстраваннем у форме балады спрадвечнага асуджэння на пакуты ў пекле.

Літаратура Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]

Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты ЗША