«Забойства ва Усходнім экспрэсе» () — амерыканская крымінальная кінадрама 2017 года рэжысёра Кенета Брана. Фільм зняты паводле аднайменнага рамана Агаты Крысці пра бельгійскага сышчыка Эркюля Пуаро, які раскрывае забойства, якое адбылося ў цягніку. Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 9 лістапада 2017 года.
Сюжэт Падарожжа на адным з самых раскошных цягнікоў Еўропы нечакана ператвараецца ў адну з самых стыльных і захапляльных загадак у гісторыі. Фільм расказвае гісторыю трынаццаці пасажыраў цягніка, кожны з якіх знаходзіцца пад падазрэннем. І толькі сышчык павінен як мага хутчэй разгадаць галаваломку, перш чым злачынец нанясе новы ўдар.
У ролях Кенет Брана — Эркюль Пуаро Мішэль Пфайфер — місіс Кэралайн Хабард / Лінда Ардэн Джоні Дэп — Эдвард Рэтчэт / Ланфранка Касетці Дэйзі Рыдлі — Мэры Дэбенхэм Джудзі Дэнч — княгіня Наталля Драгамірава Пенелопа Крус — Пілар Эстравадас Уілем Дэфо — прафесар Герхард Хардман / Сайрус Хардман Джош Гад — Гектар МакКуін Алівія Колман — Хільдэгарда Шміт Дэрэк Джэйкабі — Эдвард Майстэрман Сяргей Палунін — граф Андрэні Леслі Одом малодшы — доктар Арбэтнат Люсі Бойнтан — графіня Андрэні Марван Кензары — П’ер Мішэль Том Бэйтман — мсье Бук Мануель Гарсія-Рулфо — Беньяміна Маркез
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2017 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Патрык Дойл