Тэрэза Абалевіч (, ) — польскі філосаф навукі, філосаф рэлігіі. Сябра Кангрэгацыі сясцёр Беззаганнага зачацця святой панны Марыі. Спецыалізуецца на вывучэнні рэлігійнай творчасці Сямёна Франка, Уладзіміра Салаўёва, Мікалая Лоскага, Аляксея Лосева, Мікалая Бярдзяева і іншых рускіх рэлігійных мысляроў XIX—XX стст.
Адукацыя Пасля заканчэння базавай школы ў 1991 годзе паступіла ў медыцынскі каледж № 2 г. Мінска (цяпер Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж). Але з цягам часу змяніла свой жыццёвы курс на вывучэнне рэлігійнай філасофіі.
Папская акадэмія тэалогіі, тэалагічны факультэт у г. Тарнув (Польшча), MA, (1999—2003) Папская акадэмія тэалогіі, філасофскі факультэт у г. Кракаў (Польшча), PhD, (2002—2005)
Навуковая дзейнасць асістэнт прафесара на філасофскім факультэце Папскага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ, г.Кракаў (Польшча) (2008—2012) галоўны рэдактар часопіса «Logos i Ethos» (2008—2012) асацыіраваны прафесар на філасофскім факультэце Папскага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ, г. Кракаў (Польшча) (2012—2018) ардынарны прафесар на філасофскім факультэце Папскага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ, г. Кракаў (Польшча) (2018)
Тэрэза Абалевіч апублікавала больш за 300 артыкулаў па рускай рэлігійнай філасофіі, а таксама па тэме ўзаемаадносін паміж навукай і рэлігіяй. Яе кнігі выдадзены на 4 мовах: польскай, французскай, рускай і англійскай. У сваю чаргу, займаецца перакладам філасофскай літаратуры на польскую мову і з польскай на рускую.
Манаграфіі
Рускамоўныя От имяславия к эстетике. Концепция символа Алексея Лосева. Историко-философское исследование. — М.: Изд-во ББИ, 2014. — 446 с. Семён Франк. Штрихи к портрету философа (Серия «Религиозные мыслители») — М.: Изд-во ББИ, 2017. — 202 с. Цыганков А. С. Немецкий период философской биографии С. Л. Франка (новые материалы) / А. С. Цыганков, Тереза Оболевич ; Рос. акад. наук, Ин-т философии. — М.: ИФ РАН, 2019. — 272 с. Цыганков А. С. Голландский эпизод в философской биографии С. Л. Франка (новые материалы) / А. С. Цыганков, Тереза Оболевич ; Рос. акад. наук, Ин-т философии. — М.: ИФ РАН, 2020. — 336 с. Семён Франк, Лев Карсавин и евразийцы. — М.: Модест Колеров, 2020. (Исследования по истории русской мысли. Т. 24.) — 304 с. Мирра Лот-Бородина. Историк, литератор, философ, богослов / ред. Е. Твердислова. — СПб.: Нестор-История, 2020. — 352 с. «Свет во тьме» и «С нами Бог»: неизвестные книги С. Л. Франка / Г. Е. Аляев, Т. Оболевич, Т. Н. Резвых. — М.: Модест Колеров, 2021. — 528 с. (Исследования по истории русской мысли. Т. 29). С. Л. Франк о Ф. М. Достоевском: новые материалы / Г. Е. Аляев, Т. Оболевич, Т. Н. Резвых, А. С. Цыганков ; Рос. акад. наук, Ин-т философии. — М.: ИФ РАН, 2021. — 368 с.
Узнагароды і прэміі ганаровы член Рэлігійна-філасофскага таварыства імя У. Салаўёва ў ПецярбургуГанаровыя члены Санкт-Пецярбургскага Рэлігійна-філасофскага таварыства імя Уладзіміра Салаўёва
Спасылкі Профіль на сайце Біблейскага-багаслоўскага інстытута імя Андрэя Першазваннага Публікацыі Тэрэзы Абалевіч на сайце Дома Франка
Катэгорыя:Філосафы Польшчы