Францішак Антоній Александровіч (; ? — пасля 1795) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч». Нарадзіўся ў сям’і Лукаша Антонія.
Лідскі чашнік прыкладна з 1746 года, харужы прыкладна з 1769 года, падкаморы з 1769 года, маршалак з 1783 года, кашталян з 1793 года. Пасол на соймы 1750, 1766, удзельнік Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ 1764 года.
Літаратура
Лаўрэш Л. Маршалкі Лідскага павета // Лідскі летапісец. № 2 (90). 2020.
Францішак Антоній Катэгорыя:Кашталяны лідскія Катэгорыя:Чашнікі лідскія