Вялікі тэатр (Каменны тэатр) — пецярбургскі тэатр, які існаваў у 1784—1886 гадах, з 1886 года — Пецярбургская кансерваторыя. Знаходзіўся на Тэатральнай плошчы. У 1886 годзе будынак Каменнага тэатра быў часткова разабраны і перабудаваны ў сучасны будынак Пецярбургскай кансерваторыі.
Будынак Будынак неаднаразова перабудоўваўся (першапачаткова глядзельная зала мела тры, пасля пяць ярусаў). У 1835—1838 гадах рэканструявана па праекце архітэктара А. К. Каваса, сцэна пераабсталявана .
Гісторыя З 1783 года ў тэатры даваліся оперныя, балетныя, а таксама драматычныя (да стварэння ў 1832 годзе Александрынскага тэатра) спектаклі, праводзіліся канцэрты, балі і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы. Да сярэдзіны XIX стагоддзя тут выступала імператарская прыдворная трупа.
У тэатры адбыліся прэм’еры опер М. І. Глінкі — «» (1836), якая адзначыла нараджэнне новай рускай класічнай оперы, і «» (1842). Ставіліся таксама оперы іншых рускіх кампазітараў; выступалі спевакі , П. В. Злоў, П. Т. і В. Ф. Рыкалавы, Г. Я. Пятрова, В. А. Пятроў, Леон Лявонаў, Р. Клімоўскі, А. Р. Яфрэмаў, В. А. Шэмаеў, Я. С. і А. І. Вараб’ёвы; танцоўшчыкі , , , і іншыя.
У 1847 годзе на сцэне Вялікага Каменнага тэатра дэбютаваў Марыус Петыпа, які змяніў на пасадзе галоўнага імператарскага балетмайстра іншага французскага харэографа Артура Сен-Леона і звязаў сваё жыццё з рускім балетам на цэлых паўстагоддзя. У іх пастаноўках выступалі на сцэне гэтага тэатра , , , Л. І. Іванаў, , , , М. М. Петыпа, , , А. Ф. Вяргіна, .
У 1886 годзе прайшоў апошні спектакль (опера «Кармэн» Ж. Бізэ); усе спектаклі былі перанесены ў будынак Марыінскага тэатра; будынак Вялікага тэатра быў перададзены для перабудовы пад кансерваторыю і часткова разабраны і ўвайшоў у новы будынак Кансерваторыі.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1