Пётр Сцяпанавіч Пойта (, в. Харсы, Брэсцкі раён, БССР) — вучоны ў галіне будаўніцтва, педагог, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2002—2018), заслужаны работнік адукацыі Беларусі (2017), доктар тэхнічных навук (2005), прафесар.

Біяграфія Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1972 годзе па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаваўніцтва». З 1974 года працаваў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце на будаўнічым факультэце прафесарам кафедры геатэхнікі і транспартных камунікацый, у 1986—1988 — загадчыкам кафедры асноў і фундаментаў, 1988—2009 — кафедры асноў, фундаментаў, інжынернай геалогіі і геадэзіі, 1993—1995 — дэкан факультэта, 1995—2002 — першы прарэктар, 2002—2018 — рэктар універсітэта.

Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя і эксперыментальныя асновы працы фундаментаў будынкаў і збудаванняў у складаных інжынерна-геалагічных умовах.

Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (30 жніўня 2007) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (19 верасня 2013)https://nagrady.by/persona/1570/

Мае званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

Літаратура Пойта Петр Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 136. Пойта Петр Степанович // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. — Минск, 2019. — С. 77. Пойта Петр Степанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — [Т. 1] : Брестская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 246. Пойта Петр Степанович // Профессора, доценты, преподаватели Брестского государственного технического университета (к 50-летию со дня основания) : библиографический справочник. — Брест, 2016. — С. 4—5. Наша история : 40-летию Брестского государственного технического университета посвящается (1966—2006 гг.). ― Брест, 2006. — Информация на с. 44, 62—63, 73, 82.

Катэгорыя:Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэканы будаўнічага факультэта БрДТУ