Цыпрыян Кізіта Луанга (; — , г. Кампала, Уганда) — каталіцкі арцыбіскуп.
Жыццё і дзейнасць Нарадзіўся ў Кабакадэ ў рэгіёне Буганда што ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. У 1964 годзе паступіў у семінарыю ў Нэнге, вучыўся таксама ў Нацыянальнай семінарыі ў Кампале. 8 красавіка 1978 года прыняў святарскае пасвячэнне, пасля чаго нёс душпастырскае служэнне ў архідыяцэзіі Кампалы і працягваў навучанне. У 1979 годзе вывучаў адміністрацыю і лінгвістыку ва Універсітэце Клермон-Ферана ў Францыі, а пазней вучыўся ў Папскім універсітэце Святога Крыжа ў Рыме, дзе ў 1994 годзе атрымаў ступень доктара кананічнага права.
30 лістапада 1996 года прызначыў яго першым біскупам новастворанай дыяцэзіі Касаны-Лувэра. Біскупскае пасвячэнне атрымаў 1 сакавіка 1997 года з рук кардынала Эмануэля Вамалы, стаўшы ў 2006 годзе яго наступнікам на пасадзе арцыбіскупа Кампалы.
2 лютага 2020 года арцыбіскуп Луанга выдаў дэкрэт, якім абавязаў вернікаў сваёй архідыяцэзіі прымаць святую Камунію ў вусны, а не на руку.
Загінуў пры невысветленых абставінахКаталіцкі арцыбіскуп, які крытыкаваў улады, загінуў пры невысветленых абставінах ва Угандзе.
Катэгорыя:Каталіцкія архібіскупы Катэгорыя:Рэлігія ва Угандзе