Віцебская і Аршанская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы. Тэрыторыя епархіі ўключае ўсходнюю частку Віцебскай вобласці з цэнтрам у Віцебску.

Гісторыя Віцебская Праваслаўная епархія — адна з найстаражытнейшых епархій Усходняй Еўропы. Паводле мясцовага віцебскага летапісу, перапісанага віцебскім мешчанінам Міхаілам Панцырны і іншымі, у Віцебску ўжо ў сярэдзіне X стагоддзя святая роўнаапостальная княгіня Вольга пабудавала дзве царквы: святога Архістратыга Міхаіла ў Верхнім замку і Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Ніжнім. У XIII ст. Віцебск набыў палітычную самастойнасць. Тут княжыў Васіль Андрэевіч і Яраслаў Васільевіч. У 1401 годзе, пасля захопу Віцебска вялікім князем літоўскім Вітаўтам, епіскап Феадосій Полацкі быў узведзены ў сан архіепіскапа Полацкага і Віцебскага.

Кіруючыя архірэі Дзімітрый (Драздоў) (7 ліпеня 1992 года па цяперашні час)

Благачынні (Дабрачынні) Мікалаеўскае г. Віцебска Петрапаўлаўскае г. Віцебска Аляксееўскае г. Віцебска Серафімаўскае г. Віцебска 1-е Віцебскае раённае 2-е Віцебскае раённае Бешанковіцкае Гарадоцкае Дубровенскае Лепельскае Лёзненскае Цэнтральнае г. Оршы Чыгуначнае г. Оршы 1-е Аршанскае раённае 2-е Аршанскае раённае Сенненскае Талачынскае Чашніцкае Шумілінскае Благачынне Манастыроў Віцебскай епархіі Новалукомльскае

Навучальныя ўстановы Духоўнымі навучальнымі ўстановамі епархіі з’яўляюцца: Віцебская духоўная семінарыя; Аршанскае духоўнае вучылішча; Віцебскае жаночае духоўнае вучылішча.

Манастыры Свята-Духаўскі жаночы манастыр (Віцебск) Свята-Троіцкі Маркаў манастыр Тадулінскі Свята-Успенскі жаночы манастыр Куцеінскі Богаяўленскі манастыр Успенскі манастыр (Орша) Свята-Пакроўская царква (Талачын)

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйны сайт Інфармацыя на сайце Беларускага экзархата Віцебская і Аршанская епархія на сайце Маскоўскага Патрыярхата Віцебская і Аршанская епархія ў Праваслаўнай энцыклапедыі

Катэгорыя:Рэлігія ў Віцебскай вобласці Катэгорыя:Рэлігія ў Віцебску Катэгорыя:Рэлігія ў Оршы Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:1992 год у Віцебску