Генадзь Фёдаравіч Фядыніч (нар. , Ракітніца, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч, былы старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.
Біяграфія Атрымаў адукацыю інжынера-механіка ў Беларускім політэхнічным інстытуце.
Узначальваў Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці з 1990 годаГлобальные союзы призывают поддержать независимое профдвижение в Беларуси.
У 2018 годзе вымушаны пакінуць пасаду старшыні прафсаюза ў сувязі з асуджэннем на 4 гады абмежавання волі і права займаць кіруючыя пасады па справе пра ўхіленне ад выплаты падаткаў прафсаюзам РЭПЛидеров независимого профсоюза приговорили к четырем годам "химии".
Быў затрыманы ў красавіку 2022 года, пасля прызнання прафсаюза РЭП экстрэмісцкім, разам з іншымі прафсаюзнымі дзеячамі Беларусі. 13 мая 2022 года прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі Фядыніча і іншых затрыманых прадстаўнікоў прафсаюзнага руху палітычнымі зняволенымі. 5 студзеня 2023 года асуджаны да 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
11 верасня 2025 года пасля памілавання быў фактычна дэпартаваны ў Літву разам з яшчэ пяццюдзесяццю беларускімі палітвязнямі.
Літаратура Федынич Геннадий (Фёдорович) // Кто есть кто в Беларуси. -- Москва: Книжный дом «Университет», 1999.
Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»